Беларускі голас (1910)
Выгляд
«Беларускі голас» | |
Тып | газэта |
---|---|
Выдавец | А. Ф. Беняш-Кржыжэц |
Галоўны рэдактар | А. Ф. Беняш-Кржыжэц |
Заснаваная | 6 лютага 1910 |
Закрытая | 16 сакавіка 1910 |
Палітыка | нацыяналістычная, заходнерусісцкая |
Мова | расейская |
Штаб-кватэра | Гомель, Расейская імпэрыя |
«Беларускі голас» (па-расейску: Белорусский голос) — грамадзка-палітычная і літаратурная газэта, якая выдавалася ў Гомлі з 24 студзеня (6 лютага) па 3 (16) сакавіка 1910 року на расейскай мове (друкаваліся таксама беларускія народныя песьні на «беларускім прыслоўі»).
Газэта зьяўлялася фактычна друкаваным органам гомельскага аддзяленьня Саюзу расейскага народу і стаяла на пазыцыях заходнерусізму, лічачы беларусаў адной з галінаў расейскага народу.
Выходзіла двойчы ў тыдзень (у сераду і нядзелю). Рэдактар і выдавец А. Ф. Беняш-Кржыжэц. Агітавала за абраньне расейскіх нацыяналістаў у Гомельскую гарадзкую думу, заклікала байкатаваць жыдоўскія тавары, падтрымлівала гарадзкога старшыню І. Дамбровіча. Усяго выйшла 10 нумароў.