Беларуская звязда (1939)
Выгляд
| Беларуская звязда | |
| Тып | газэта |
|---|---|
| Галоўны рэдактар | Міхась Лынькоў |
| Заснаваная | верасень 1939 |
| Закрытая | кастрычнік 1939 |
| Палітыка | Палітупраўленьне Беларускага фронту |
| Мова | беларуская |
| Штаб-кватэра | Смаленск, Менск, Беласток |
«Белару́ская звязда́» — газэта, орган Палітупраўленьня Беларускага фронту. Выдавалася на беларускай мове ў верасьні — кастрычніку 1939 году для жыхароў Заходняй Беларусі. Рэдакцыя газэты знаходзілася ў Смаленску, потым у Менску, Беластоку.
Друкавала апэратыўныя зводкі, карэспандэнцыі, нататкі чырвонаармейцаў, нарысы, замалёўкі, вершы, матэрыялы пра цяжкія ўмовы жыцьця беларусаў пад прыгнётам Польшчы, пра ролю Чырвонай Арміі ў вызваленьні працоўных Заходняй Беларусі. Усе публікацыі былі прасякнуты матывамі інтэрнацыянальнага братэрства працоўных.
У газэце супрацоўнічалі і друкаваліся беларускія пісьменьнікі П. Броўка, П. Глебка, І. Гурскі (адказны сакратар), М. Лынькоў (рэдактар), П. Панчанка і інш.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Конанава, А. І. «Беларуская звязда» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 — С. 373.