Сьцяг Працы (газэта)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сьцяг Працы
Тып два разы ў тыдзень
Галоўны рэдактар Ал. Клаўсуць
Заснаваная 4 ліпеня 1928
Мова беларуская
Штаб-кватэра Вільня, Віленская вул. 12-6

«Сьцяг Працы» (4—31 ліпеня 1928) — беларуская газэта. Орган Беларускага рабоча-сялянскага пасольскага клюбу «Змаганьне». Выдавалася ў Вільні. Рэдактар Ал. Клаўсуць. Выйшла 8 нумароў. Зачынена польскай адміністрацыяй.

Выходзіла пасьля закрыцьця газэты «Зара праца». Пасьля закрыцьця газэты пачала выдавацца пад назвай «Доля працы».

Іншыя назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сувязі з рэпрэсіямі польскіх улад выдаўцы 15 разоў мянялі назву газэты:

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мела рубрыкі «Палітычная хроніка», «Выбарная хроніка», «3 сэйму» і інш. Пісала пра цяжкае сацыяльна-эканамічнае становішча працоўных Заходняй Беларусі, нацыянальна-вызваленчы рух, рознагалосьсі паміж прадстаўнікамі ідэй сацыялістычнай і нацыянальнай арыентацыі ў барацьбе за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленьне, гісторыю стварэьньня і дзейнасьць розных партыяў і арганізацыяў, у т. л. БСРГ, Польскай сацыялістычнай партыі, Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, Беларускага сялянскага саюза і інш.

Асьвятляла падрыхтоўку, выбары і работу польскага сэйму, інфармавала пра ход судовага працэсу над дзеячамі БСРГ. На старонках газэты зьмешчаны выступы беларускіх паслоў у польскім сэйме, артыкулы з нагоды 10-й гадавіны незалежнасьці Польшчы, матэрыялы пра культурнае жыцьцё ў Заходняй Беларусі, вершы М. Васілька, Х. Ільяшэвіча, А. Салагуба, В. Таўлая і інш., пад рубрыкай «Маленькі фэльетон» матэрыялы І. Маразовіча (пад псэўд. Я. Маланка), пераклады на беларускую мову асобных твораў У. Караленкі.

Разам выйшла каля 120 нумароў, зь іх больш за 50 канфіскавана. Зачынена польскімі ўладамі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]