Jednaść
| Jednaść | |
| Тып | тыднёвая |
|---|---|
| Галоўны рэдактар | Васіль Шышкоў |
| Заснаваная | 6 траўня 1921 |
| Закрытая | 1922 |
| Палітыка | палянафільства[d] |
| Мова | беларуская |
| Штаб-кватэра | Вільня, Стромая (Малая партовая) вул. 3-1 |
| Jednaść у Вікісховішчы | |
«Jednaść» — беларуская грамадзка-палітычная газэта палянафільскай арыентацыі. Выдавалася лацінкай у Вільні ў 1921—1922 гадах пад рэдакцыяй Васіля Шышкова (W. Šyškoŭ)[1]. Будучае адраджэньне беларускай дзяржаўнасьці бачыла толькі ў сувязі з Польшчай. Заклікала да яднаньня беларусаў перад расейскай небясьпекай. Паведамляла пра стварэньне Краёвай сувязі, беларуска-летувіскія адносіны. Друкавала літаратурныя творы[2].
У траўні 1921 году віленскі стараста выдаў цыркуляр камэнданту віленскай паліцыі, у якім адзначалася, што «гэтае выданьне выступае пад лёзунгам адзінства з Польшчай, таму ня трэба яму перашкаджаць і стрымліваць распаўсюджваньне штотыднёвіка на тэрыторыі Сярэдняй Літвы, а ўплываць там, дзе ёсьць беларускае насельніцтва, на пашырэньне яго чытаньня»[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Беларускамоўная перыёдыка
- ↑ ПАРЛАМЕНЦКІЯ ФОРМЫ ЗМАГАННЯ ЗА НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ І САЦЫЯЛЬНЫЯ ПРАВЫ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА Ў МІЖВАЕННАЙ ПОЛЬШЧЫ (1921 - 1930 гг.) Аляксандар Пашкевіч
- ↑ Biełaruski hołas // Беларускі голас (аднадзёнка). 1921. 11 сьнежня. С. 1.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Jednaść» (1921—1922) // Бібліятэка Акадэміі навук Летувы імя Ўрублеўскіх (па-летувіску: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius)