Наша будучыня (газэта)
Выгляд
Наша будучыня | |
Тып | тыднёвая |
---|---|
Галоўны рэдактар | А. Амельяновіч |
Заснаваная | 8 сьнежня 1922 |
Закрытая | 14 студзеня 1923 |
Палітыка | Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | Вільня, Вострабрамская вул. 9 |
«Наша будучыня» — беларуская газэта. Выдавался ў Вільні з 8 сьнежня 1922 году да 14 студзеня 1923 году. Выдавалася партыяй беларускіх эсэраў. Рэдактар-выдавец А. Амельяновіч. Зачынена ў студзені 1923 году. Замест яе было распачата выданьне газэт «Наша Жыцьцё» і «Вольны Сьцяг». Выйшла 9 нумароў, зь якіх 2 былі сканфіскаваныя.[1][2]
На старонках «Нашай будучыні» зьмяшчалі артыкулы Ігнат Канчэўскі, Леапольд Родзевіч, Антон Луцкевіч, Уладзімер Самойла, А. Мсьціслаўскі, М. Запольскі, Баўтручонак і вершы Натальля Арсеньнева, Уладзімер Дубоўка, Уладзімер Жылка, Якуб Колас.
Крытыка, рэцэнзіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- N. «Наша будучына». Беларуская тыднёвая Часопісь. 1922 г. № 1. Выдаецца ў Вільні. Адказны рэдактар і выдавец Амельянавіч. // Полымя : часопіс. — 1923. — № 2. — С. 143.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ № 2 «Нашай Будучыны» ад 13-га студня быў канфіскаваны па загаду Камісара гор. Вільні. / рэдактар-выдавец А. Амельяновіч, рэдактар Л. Родзевіч // Наша будучыня : газэта. — Вільня : «Друк», 20 студня 1923. — № 3. — С. 2.
- ^ Інтэрпэляцыя Кс. Ад. Станкевіча і сяброў Беларускага Клюбу да міністра ўнутраных спраў у справе канфіскацыі «Нашай Будучыны». / рэдактар-выдавец А. Амельяновіч, рэдактар Л. Родзевіч // Наша будучыня : газэта. — Вільня : «Друк», 27 студня 1923. — № 4. — С. 2.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Арсень Ліс. «Наша будучыня» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9 — С. 313 .
- Арсень Ліс. «Наша будучыня» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5 — С. 247
- Газеты Беларусі, 1776—1975: Рэтрасп. бібліягр. паказ. / Склад. Л. М. Няхайчык і інш.; Навук. рэд. В. У. Скалабан. — Менск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. — С. 112 (№ 9931). — 322 с. — 700 ас. — ISBN 985-6020-28-X
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Наша будучыня» (1922—1923) // Беларуская Палічка
- «Наша будучыня» (1922—1923) // Бібліятэка Акадэміі навук Летувы імя Ўрублеўскіх. (па-летувіску: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius)
Гэта — накід артыкула пра пэрыядычныя выданьні. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |