Малады змагар
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
«Малады змагар» — нелегальная газэта для моладзі Заходняй Беларусі. Выдавалася ЦК КСМЗБ у 1930—1935 на беларускай мове (асобныя нумары выходзілі на польскай мове).
Асьвятляла жыцьцё моладзі ў Заходняй Беларусі, БССР і СССР, выступала за скарачэньне працоўнага дня, павышэньне заробку, ахову працы, сацыяльнае страхаваньне, супраць нацыянальнага ўціску, за школу на роднай мове, выступала ў абарону палітвязьняў.
З бальшавіцкіх пазыцыяў крытыкавала дзейнасьць беларускіх нацыянальна-дэмакратычных партыяў і арганізацыяў. унутраную і зьнешнюю палітыку польскага ўрада, заклікала моладзь да барацьбы за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленьне і ўзьяднаньне Заходняй Беларусі з БССР. Яе пераемніцай стала газэта «Голас моладзі».
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Зялінскі, П. «Малады змагар» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.