Наша праца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Наша праца
Тып два разы ў тыдзень
Галоўны рэдактар Т. Ліхач
Заснаваная 1 кастрычніка 1927
Палітыка Беларуская сялянска-работніцкая грамада
Мова беларуская
Штаб-кватэра Вільня, Віленская вул. 12-6

«Наша праца» — заходнебеларуская грамадзка-палітычная газэта, орган Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Выдавалася з 1 да 30 кастрычніка 1927 году ў Вільні на беларускай мове 2 разы ў тыдзень. Рэдактар-выдавец: Т. Ліхач.

Пасьля закрыцьця газэты выдавалася пад іншымі назвамі да канца 1928 году.

Іншыя назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сувязі з рэпрэсіямі польскіх улад выдаўцы 15 разоў мянялі назву газэты:

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мела рубрыкі «Палітычная хроніка», «Выбарная хроніка», «3 сэйму» і інш. Пісала пра цяжкае сацыяльна-эканамічнае становішча працоўных Заходняй Беларусі, нацыянальна-вызваленчы рух, рознагалосьсі паміж прадстаўнікамі ідэй сацыялістычнай і нацыянальнай арыентацыі ў барацьбе за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленьне, гісторыю стварэньня і дзейнасьць розных партыяў і арганізацыяў, у т. л. БСРГ, Польскай сацыялістычнай партыі, Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, Беларускага сялянскага саюза і інш.

Асьвятляла падрыхтоўку, выбары і работу польскага сэйму, інфармавала пра ход судовага працэсу над дзеячамі БСРГ. На старонках газэты зьмешчаны выступы беларускіх паслоў у польскім сэйме, артыкулы з нагоды 10-й гадавіны незалежнасьці Польшчы, матэрыялы пра культурнае жыцьцё ў Заходняй Беларусі, вершы М. Васілька, Х. Ільяшэвіча, А. Салагуба, В. Таўлая і інш., пад рубрыкай «Маленькі фэльетон» матэрыялы І. Маразовіча (пад псэўд. Я. Маланка), пераклады на беларускую мову асобных твораў У. Караленкі.

Разам выйшла каля 120 нумароў, зь іх больш за 50 канфіскавана. Закрытая польскімі ўладамі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]