Зара працы
Зара працы | |
Тып | два разы ў тыдзень |
---|---|
Заснаваная | 2 чэрвеня 1928 |
Палітыка | Беларуская сялянска-работніцкая грамада |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | Вільня, Віленская вул. 12-6 |
«Зара працы» — газэта рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку ў Заходняй Беларусі. Выдавалася з 2 чэрвеня па 29 чэрвеня 1928 у Вільні на беларускай мове 2 разы на тыдзень.
Выходзіла пасьля закрыцьця газэты «Голас працы». Пасьля закрыцьця газэты пачала выдавацца пад назвай «Сьцяг Працы».
Іншыя назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У сувязі з рэпрэсіямі польскіх улад выдаўцы 15 разоў мянялі назву газэты:
- «Наша праца» (1—29 кастрычніка 1927),
- «Праца» (5—23 лістапада 1927),
- «Права працы» (7—24 сьнежня 1927),
- «Навагодняя праца» (27 сьнежня 1927),
- «Думка працы» (4—28 студзеня 1928),
- «Сіла працы» (1—24 лютага 1928),
- «Воля працы» (12—31 сакавіка 1928),
- «Красавік» (5 красавіка 1928),
- «Голас працы» (14 красавіка—30 траўня 1928),
- «Зара працы» (2—29 чэрвеня 1928),
- «Сьцяг працы» (4—31 ліпеня 1928),
- «Доля працы» (3—29 жніўня 1928),
- «Рэха працы» (1-29 верасьня 1928),
- «Слова працы» (5—31 кастрычніка 1928),
- «За працу» (5—27 лістапада 1928),
- «Да працы» (1—16 сьнежня 1928)
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мела рубрыкі «Палітычная хроніка», «Выбарная хроніка», «3 сэйму» і інш. Пісала пра цяжкае сацыяльна-эканамічнае становішча працоўных Заходняй Беларусі, нацыянальна-вызваленчы рух, рознагалосьсі паміж прадстаўнікамі ідэй сацыялістычнай і нацыянальнай арыентацыі ў барацьбе за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленьне, гісторыю стварэньня і дзейнасьць розных партыяў і арганізацыяў, у т. л. БСРГ, Польскай сацыялістычнай партыі, Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, Беларускага сялянскага саюза і інш.
Асьвятляла падрыхтоўку, выбары і работу польскага сэйму, інфармавала пра ход судовага працэсу над дзеячамі БСРГ. На старонках газэты зьмешчаны выступы беларускіх паслоў у польскім сэйме, артыкулы з нагоды 10-й гадавіны незалежнасьці Польшчы, матэрыялы пра культурнае жыцьцё ў Заходняй Беларусі, вершы М. Васілька, Х. Ільяшэвіча, А. Салагуба, В. Таўлая і інш., пад рубрыкай «Маленькі фэльетон» матэрыялы І. Маразовіча (пад псэўд. Я. Маланка), пераклады на беларускую мову асобных твораў У. Караленкі.
Разам выйшла каля 120 нумароў, зь іх больш за 50 канфіскавана. Закрытая польскімі ўладамі.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Говін, С. «Да працы» / Сцяпан Говін // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2. — С. 184.