Śvietač (1916)
Śvietač | |
Тып | штотыднёвая |
---|---|
Выдавец | Эдуард Будзька |
Галоўны рэдактар | Эдуард Будзька |
Заснаваная | 14 лістапада [ст. ст. 1 лістапада] 1916 |
Закрытая | 13 студзеня [ст. ст. 31 снежня] 1917 |
Палітыка | грамадзка-палітычная газэта лібэральна-асьветніцкага кірунку |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | Петраград |
Śvietač у Вікісховішчы |
Śvietač — штотыднёва грамадзка-палітычная газэта лібэральна-асьветніцкага кірунку, якую заснаванай Эдуард Будзька ў лістападзе 1916 году ў Петраградзе.
Выдавалася на беларускай мове, лацінкай, у Петраградзе (14 лістапада [ст. ст. 1 лістапада] 1916 — 13 студзеня [ст. ст. 31 сьнежня] 1917 )). Рэдактар-выдавец Эдуард Будзька. Выйшла 7 нумароў. Прызначалася для беларусаў католікаў. Прапагандавала ідэі культурнага й нацыянальнага адраджэньня Беларусі.[1][2]
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфармавала пра падзеі 1-й сусьветнай вайны, пра дзейнасьць Беларускага таварыства ў Петраградзе па аказаньні дапамогі пацярпелым ад вайны. Паведамляла пра беларускія вечарыны, на якіх ставіліся п’есы Марка Крапіўніцкага «Па рэвізіі» і А. Валодзьскага «Як яны жаніліся». Выступала за пашырэньне каапэрацыі, школ на роднай мове, газэт. Друкаваісь творы Альбэрта Паўловіча, Андрэя Зязюлі («Слова праўды аб мове і долі беларускай»), высока цаніла творчасьць Генрыка Сянкевіча, падкрэсьлівала, што ён выводзіў «свае тыпы з нашага краю». У артыкуле «Думкі да граматыкі» Будзькі (пад псэўданімам Акцуб і крыптонімам А. Б.) адзначалася не ўнармаванасьць беларускай мовы ў выданьнях «Нашай нівы» і суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца», прапаноўваліся нормы правапісу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Wiimased teated. Ajalehed Walge-Wene keeles. Nowembrikuu algusest hakkasid Petrogradis Walge-Wene keeles kaks ajalehte «Dsianiza» ja «Swietotsh» ilmuma. Esimine ilmub Wene keele tähtedega, teine Ladina kirjaga. Wõlemad on nädalalehed. ( (эст.) па-беларуску: Апошнія паведамленьні. Газэты на беларускай мове. Дзьве штотыднёвыя беларускамоўныя газэты «Дзяньніца» і «Śvietač» выдадзены ў Петраградзе. Першая з расейскім шрыфтам, а другая лацінкай) // Tallinna Teataja : газэта. — 30 november 1916. — № 275. — С. 1.
- ^ Газеты Беларусі, 1776—1975: Рэтрасп. бібліягр. паказ. / Склад. Л. М. Няхайчык і інш.; Навук. рэд. В. У. Скалабан. — Менск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. — С. 139 (№ 1178). — 322 с. — 700 ас. — ISBN 985-6020-28-X
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зьміцер Жылуновіч. Эпізод з жыцьця беларускай часопісі. // Полымя : часопіс. — 1923. — № 7—8. — С. 111—117.
- Біч, М. В. «Светач» (Świetač). // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5 — С. 252.
- Газеты Беларусі, 1776—1975: Рэтрасп. бібліягр. паказ. / Склад. Л. М. Няхайчык і інш.; Навук. рэд. В. У. Скалабан. — Менск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. — С. 139 (№ 1178). — 322 с. — 700 ас. — ISBN 985-6020-28-X
- «Светач» (Świetač). / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі. У 6 т. : энцыкляпэдыя. — Менск: Беларус. Энцыкл., 2001. — Т. 6 Пузелі—Усая. Кн. 1. — С. 257. — ISBN 5-85700-073-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Świetač» (1916) // Беларуская Палічка
- «Świetač». Расейская нацыянальная бібліятэка — у бібліятэцы захоўваюцца: №№ 1 (1 лістапада) — 7 (31 сьнежня) 1916.