Краты (часопіс)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Краты» — рукапісны часопіс, заснаваны ў канцы 1933 году Максімам Танкам і пазьней выдаваны зьняволенымі Лукіскай турмы. Усяго выйшла шэсьць нумароў. Выдаваньнем часопіса ў 1934 займаліся арганізатары Літаратурнага фронту сялянскіх і рабочых пісьменьнікаў Валянцін Таўлай, Піліп Пестрак, П. Радзюк.

Адзін зь першых яго чытачоў так ахарактарызаваў выданьне:

« Часопіс быў вельмі прыгожа выдадзены і як на турэмныя ўмовы нават раскошны: з выдатнай па сваёй кампазыцыі вокладкай. »

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]