За праўду (1944)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«За праўду» — газэта. Выдавалася 24 лютага — 29 чэрвеня 1944 году ў Наваградку на беларускай мове пад кантролем нямецкіх акупацыйных уладаў. Адказны рэдактар Міхась Рагуля.

Друкавала інфармацыю і камэнтары пра падзеі на франтах 2-й сусьветнай вайны, пастановы акупацыйных уладаў і Беларускай цэнтральнай рады, прамовы лідэраў беларускіх арганізацыяў. Пісала пра дзейнасьць Беларускай народнай самапомачы, Саюзу беларускай моладзі, барацьбу супраць савецкіх партызанскіх атрадаў.

На старонках газэты зьмешчаны нарысы па гісторыі і этнаграфіі Беларусі (пра Льва Сапегу, гісторыю Нясьвіжу, вясельныя звычаі Наваградчыны і іншае), вершаваныя і празаічныя творы А. Каханоўскай, Тодара Лебяды, А. Чэмера, Я. Шыпшыны і інш.

Выйшла 37 нумароў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]