Заранка
Заранка | |
![]() | |
Тэматыка | дзіцячы літаратурна-мастацкі часопіс |
---|---|
Краіна | ![]() |
Выдавец | Зоська Верас |
Галоўны рэдактар | ![]() |
Дата заснаваньня | 1927 |
Дата закрыцьця | 1931 |
Мова | Беларуская |
«Заранка» — заходнебеларускі ілюстраваны дзіцячы часопіс, які выходзіў у 1927—1931 гг. у Вільні.
Рэдактарам-выдаўцом была Зоська Верас.
У часопісе друкаваліся творы заходнебеларускіх пісьменьнікаў, казкі дасланыя чытачамі, вершы дзяцей, пераклады, краязнаўча-пазнавальныя матэрыялы.
Адным з супрацоўнікаў часопісу быў малады Сяргей Новік-Пяюн, які друкаваўся пад псэўданімам «Малады Дзядок»[1]. У 1927 годзе ў выданьні дэбютаваў Міхась Машара.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Рукапісы не гараць. Сяргей Новік-Пяюн, Алексей Вайткун, TUT.BY
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- «Заранка» (1927—1931) // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (па-летувіску: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius)