Оршанский вестник (1915)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Оршанский вестник
Тып штодзённая
Галоўны рэдактар Хаім Маісеявіч Іоселевіч
Заснаваная 10 лютага 1915
Закрытая 9 красавіка 1918
Палітыка Расейская Аб’яднаная Саціял-Дэмакратычная партыя і Бунд
Мова расейская і беларуская, польская, ідыш
Штаб-кватэра Ворша, Магілёўская вул.

«Оршанский вестник» — штодзённая грамадзка-палітычная газэта была ўтвораная ў 1915 годзе, была органам Расейскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі й Бунда.

Выдавалася зь 10 лютага 1915 да 9 сакавіка 1918 году ў Воршы на чатырох мовах: расейскай, беларускай, польскай і ідыш. Рэдактар-выдавец газэты Хаім Маісеявіч Іоселевіч — уласьнік друкарні ў Воршы[1]. Выйшла 1040 нумароў[2]. Адрас рэдакцыі: Ворша, Магілёўская вул. 64.

Газэта асьвятляла мясцовыя навіны, унутранае й міжнароднае становішча краіны, падзеі на франтах 1-й сусьветнай вайны. Прыхільна сустрэла Лютаўскую рэвалюцыю 1917 году, агітавала за падтрымку Часовага ўрада, скліканьне Ўстаноўчага сходу й вайну да пераможнага канца. Выступіла супраць кастрычніцкага перавароту 1917 г. Інфармавала пра беларускі нацыянальны рух, выступленьне ў Воршы Першага таварыства беларускай драмы і камэдыі (паведамленьні «Сярод беларусаў», «Беларускія спэктаклі» і інш.). Друкавала лірычныя вершы, апавяданьні і нарысы мясцовых аўтараў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Фабрично-заводскія предпріятія Россійской Имперіи / подъ наблюденіемъ Редакціоннаго Комитета, состоящаго изъ членовъ Совѣта съѣздовъ представителей промышленности и торговли. / Составил Л. К. Езіоранскій. — Изданія годъ первый. — С.-Петербургъ: Изданіе Торгового дома "А. Срока и К°" , Т-во "Справочникъ", 1909. — С. № 1058«З». — 1443 с.
  2. ^ Газэты Беларусі, 1776 — 1975. / Склад.: Л.М.Няхайчык і інш. ; Навук. рэд. В.У.Скалабан. — Бібліяграфічны паказальнік.. — Менск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. — С. 118 (№ 996). — 322 с. — 700 ас. — ISBN 985-6020-28-X

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]