Жыцьцё беларуса
| Жыцьцë беларуса | |
| Тып | газэта |
|---|---|
| Галоўны рэдактар | Язэп Туркевіч, Уладзімер Варава |
| Рэдактар | Язэп Туркевіч і Уладзімер Варава |
| Заснаваная | 19 жніўня 1925 |
| Закрытая | 12 лістапада 1925 |
| Палітыка | Беларуская сялянска-работніцкая грамада |
| Мова | беларуская |
| Штаб-кватэра | Вільня, Віленская вул. п. 6(Wilenska 12, m. 6). |
| Жыцьцë беларуса ў Вікісховішчы | |
«Жыцьцё беларуса» — заходнебеларуская грамадзка-палітычная газэта, якая выходзіла ў Вільні з 19 жніўня да 12 лістапада 1925 году пад рэдакцыяй спачатку Язэпа Туркевіча, а пасьля (з № 8 за 3 кастрычніка 1925 году) Уладзімера Варавы. Першая газэта, якая выдавалася ад імя Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Бараніла правы беларусаў, у тым ліку права на выкарыстаньне роднай мовы. Інфармавала пра страйк у Крынках, змаганьне з камуністычнай ідэалёгіяй на Беласточчыне, беларускі грамадзка-культурны рух у Летуве й у Латвіі. Сярод зьмяшчаных на старонках газэты матэрыялаў — прамовы з трыбуны польскага Сойму беларускіх дэпутатаў Адама Станкевіча і Фабіяна Ярэміча, нарыс Антона Луцкевіча пра гісторыю нацыянальнага беларускага мастацтва, літаратурныя творы Янкі Купалы, Цішкі Гартнага, Уладзімера Сыча і Маладога. Усяго было выдадзена 20 нумароў, зь якіх 5 былі сканфіскаваныя.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Жыцьцё беларуса» (1925) // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (па-летувіску: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius)
| Гэта — накід артыкула пра пэрыядычныя выданьні. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |