Голос революционного студенчества (1923)
Выгляд
«Голос революционного студенчества» — грамадзка-палітычны, навуковы і літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаваўся ў 1923—1924 гадах у Горках на расейскай мове выканкамам Бюро студэнцкіх прафсаюзных сэкцыяў Горы-Горацкага сельскагаспадарчага інстытуту.
Існавалі аддзелы: навуковы, студэнцкага жыцьця, літаратурны. Друкаваў навуковыя артыкулы прафэсараў інстытуту М. І. Бурштэйна, І. Г. Васількова, У. У. Вінера, А. К. Кедрана-Зіхмана, Б. Я. Ліпкіна, выкладчыкаў М. М. Ганчарыка, С. Г. Цытовіча і інш. Публікаваў літаратурныя творы на беларускай мове Ганчарыка (псэўд. Я.Сявец), Коўзеля (Дзядзька Хведар) і інш. Выйшлі 3 нумары. Адказны рэдактар — праф. Ліпкін.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Васілеўскі, Ю. «Голос революционного студенчества» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 59