Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Беларускае слова.
«Беларускае слова» — заходнебеларуская грамадзка-палітычная і літаратурная газэта палянафільскае і антыкамуністычнае арыентацыі, друкаваны орган Часовае беларускае рады, а затым Беларускае нацыянальнае рады. Фінансавалася польскай дзяржавай і выходзіла з 3 лютага 1926 году па 9 сакавіка 1928 году замест газэты «Грамадзкі Голас». Рэдактарам газэты быў Тодар Вернікоўскі. Газэта выступала за культурна-нацыянальную аўтаномію беларусаў у Польшчы, беларусізацыю праваслаўнай царквы, далучэньне Савецкай Беларусі да Заходняй. Крытыкавала Антона Луцкевіча як «нямецка-бальшавіцкага агента», асуджала выезд Францішка Аляхновіча ў СССР. Зьмяшчала літаратуразнаўчыя нарысы Язэпа Сьвятазара (Макара Краўцова) пра творчасьць Уладзімера Жылкі, Ядвігіна Ш., Канстанцыі Буйло, Алаізы Пашкевіч (Цёткі), Максіма Багдановіча. Акрамя гэтага, друкаваліся таксама літаратурныя творы Язэпа Сьвятазара, Ядвігіна Ш., Максіма Багдановіча, Баляслава Друцкага-Падбярэскага.
Беларускія пэрыядычныя выданьні 1563—1945 гадоў |
---|
1563—1900 | |
---|
1901—1910 | |
---|
1911—1920 | |
---|
1921—1930 | |
---|
1931—1940 | |
---|
1941—1945 | |
---|
|