Творчасьць зьняволенага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Творчество заключенного» (па-беларуску: Творчасьць зьняволенага) — газэта (орган) УВЧ МЦИДа. Орган вучэбна-выхаваўчае часткі Менскага (дзіцячага) справіцельнага дому.

Адказны рэдактар нач. МСД Харытонаў. Выдавалася з 1926 г. Вядомыя: 1927 г. № 2 (7) — 4; 1928 г. № 1 (11) (9 лютага) (орган вучэбна-выхаваўчае часткі Менскспраўдома) — 2, 3 — 5 (10); 1929 г. № 6 — 7; 1931 г. № 3 (6 ліпеня), 3, 4. У валавай нумарацыі маюцца памылкі.

Газэта паведамляе, што ў турме ўтрымоўваецца 25 малалетак, дзяцей сялянаў. Раніцай яны працуюць 4 гадзіны, затым вучацца ў школе, вечарам вяртаюцца ў каморы. Таксама ў № 4 (9) за 7 лістапада маецца артыкул А. Трахімава «Жыцьцё барацьбіта Янкі Пуліхава».

Нехта Я. Гаротны ў № 1 (11) за 9 лютага 1928 г. пісаў у нататцы «Цяга к сьвету»: «Іспраўдом — гэта ні мінулая турма, гэта новая кузьня працы і вучобы, дзе апрацоўваюцца новыя барадзьбіты на нашым супольным жыцьцёвым фронце. Зьняволеныя сазнаюць гэта і імкнуцца кароткі ці доўгі свой тэрмін скарыстаць сабе на карысьць для сваёй вучобы».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Горчева А. Ю. Пресса ГУЛАГа (1918—1955). Москва. 1996. С. 134
  • Газеты Беларусі 1776—1975. Бібліяграфічны паказальнік. Мінск. 2003. С. 166.