Перайсьці да зьместу

Беларускі кліч (1930)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларускі кліч
Тып тыднёвая
Краіна
Галоўны рэдактар Б. Кляпацкі
Заснаваная 1 лістапада 1930
Закрытая 16 лістапада 1930
Палітыка Орган аб’яднаных беларускіх незалежных партыяў
Мова беларуская
Штаб-кватэра Вільня, Людвісарская вул. 1-32

«Беларускі кліч» — грамадзка-палітычная, літаратурная і гаспадарчая газэта на беларускай мове, якая выдавалася напярэдадні выбараў у польскі сэйм і сэнат.

Выходзіла ў Вільні з 1 лістапада 1930 па 16 лістапада 1930. Выйшла 4 нумары, зь іх 3-і быў канфіскаваны па загаду старасты Вільні. Рэдактар Б. Кляпацкі.

Газэта крытыкавала цэнтрасаюзаўскую палітыку згодніцтва з польскім урадам, давала ацэнку ўсім кірункам у беларускім руху на пераломе 1920 — 1930-х, агітавала за плятформу і кандыдатаў Беларускага выбарчага камітэта, за радыкальную праграму і кандыдатаў блёку нацыянальных меншасьцяў.[1]

  1. ^ Энцыкляпэдыя Гісторыі Беларусі Т.1 с.435 Збралевіч Л. І., Ліс А. С.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]