Родныя вытокі (газэта)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Родныя вытокі»
Тып Тыднёвік
Заснавальнік Докшыцкі падпольны раённы камітэт КПБ
Уладальнік Выканаўчы камітэт Докшыцкага раёну
Выдавец Выканаўчы камітэт Докшыцкага раёну
Галоўны рэдактар Аляксандар Варанковіч
Заснаваная Лістапад 1943
Палітыка Урадавая
Мова Беларуская
Штаб-кватэра Докшыцы, Віцебская вобласьць, Беларусь
Наклад 3597 (1 студзеня 2016)[1]
Афіцыйны сайт dokshitsy.by

«Родныя вытокі» — штотыднёвая масава-палітычная газэта Докшыцкага раёну. Заснаваная ў 1943 годзе Докшыцкім раённым выканаўчым камітэтам і раённым Саветам дэпутатаў. Газэта выдаецца на беларускай мове па серадах і суботах. Наклад складае больш чым 3000 экзэмпляраў. У газэце надаецца ўвага розным бакам жыцьця Докшыцкай зямлі, публікуюцца вершы маладых паэтаў, і грамадзка значныя матэрыялы.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У лістападзе 1943 г. Докшыцкі падпольны раённы камітэт КПБ выдаў першы нумар газэты «Партызанская праўда». У сьнежні 1944 г. газэта атрымала назоў «Ленінская праўда», зь якім праіснавала да скасаваньня Докшыцкага раёну 1962 годзе. У 1965 г. газэту аднавілі разам з раёнам пад назовам «Ленінская трыбуна». У 1991 г. газэта атрымала сучасны назоў[2].

Рэдактары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Падпіска і рэкляма // Газэта «Родныя вытокі», 2016 г. Праверана 15 сакавіка 2016 г.
  2. ^ Аб газэце // Газэта «Родныя вытокі», 2016 г. Праверана 15 сакавіка 2016 г.
  3. ^ Тамара Альшэўская. Залатыя дні Івана Лазукі ў рэдакцыі Докшыцкай раёнкі // Газэта «Родныя вытокі», 10 сьнежня 2013 г. Праверана 15 сакавіка 2016 г.
  4. ^ Кантакты // Газэта «Родныя вытокі», 2016 г. Праверана 15 сакавіка 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]