Перайсьці да зьместу

Райхскамісарыят Остлянд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Райхскамісарыят Остлянд
Reichskommissariat Ostland

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Нацысцкая Нямеччына
Статус райхскамісарыят[d]
Адміністрацыйны цэнтар Коўна, Рыга
Найбуйнейшыя гарады Менск, Вільня, Талін, Баранавічы, Дзьвінск, Лібава
Дата ўтварэньня 1941
Дата скасаваньня 1945
Афіцыйныя мовы нямецкая
Насельніцтва
  • 19 300 000 чал.[1]
Плошча
  • 512 000 км²
Час існаваньня 25 ліпеня 1941 — 1944
Месцазнаходжаньне Райхскамісарыяту Остлянд
Мапа Райхскамісарыяту Остлянд
Райхскамісарыят Остлянд, мапа
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Райхскамісарыя́т «О́стлянд» (па-нямецку: Reichskommissariat Ostland) — аўтаномная вобласьць у складзе Трэйцяга Райху ўва Ўсходняй Эўропе, што ўключала Беларусь, Латвію, Летуву, Эстонію. Заснаваны 25 ліпеня 1941 году. Райхскамісарыят «Остлянд» непасрэдна падначальваўся райхсьміністру акупаваных усходніх земляў Альфрэду Розэнбэрґу. Галоўны друкаваны орган камісарыяту — «Deutsche Zeitung im Ostland» («Нямецкая газэта ва ўсходніх землях»).

Напачатку райхскамісарыят даходзіў на захадзе да межаў Нямецкага Райху, паўночная й усходняя мяжа праходзіла па Дзьвіне, паўднёвая — па лініі Друя — Маляты — Ранміскес — Вітуціс. Цэнтар знаходзіўся ў Коўне. Райхскамісарам быў прызначаны Гінрых Лёзэ.

1 жніўня да Райхскамісарыяту быў далучаны прыфронтавы раён. Новыя землі на паўночным захадзе даходзілі да ўсходніх межаў Райху, паўдзённыя й усходнія межы амаль супадалі зь летувіскай мяжой 1940 году, уключаючы ў тым ліку Віленскі край.

Чарговае пашырэньне «Остлянду» адбылося 1 верасьня. На гэты раз Райхскамісарыят межаваў на захадзе з Райхам і акругай Беласток, на поўдні — з Райхскамісарыятам «Украіна». Усходняя й паўночная межы праходзілі па лініі Санкевічы — Ленін — рака Случ — Рудзенск — Сьмілавічы — Барысаў — Дзісна да Дзьвіны. Цэнтар быў перанесены ў Рыгу.

1 лістапада 1941 да акругі Беласток адышла Горадня.

Перадапошняе пашырэньне «Остлянду» адбылося 5 сьнежня 1941, калі былі далучаныя эстонскія землі. У 1944 у сувязі з наступам Савецкае Арміі ва Ўкраіне да акругі «Беларусь» былі далучаныя Берасьце, Кобрынь і Пінск.

8 верасьня 1944 райхскамісарам «Остлянду» стаў былы кіраўнік Украіны Эрых Кох.

Паводле Швэрына фон Крозыґка, райхсміністра фінансаў, на люты 1944 з акупаваных земляў было вывезена грошаў і атрымана падаткаў на суму 753,6 мільёну райхсмарак. За гэты ж час з «Остлянду» й «Украіны» на працу ў Нямеччыну было вывезена 380 000 сельскагаспадарчых работнікаў і 247 000 работнікаў прамысловасьці.

Генэральныя акругі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Райхскамісарыят уключаў у свой склад акругі:

Калябаранцкія арганізацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апроч інстытуту намесьніцтва — нямецкіх генэральных камісараў — у акругах былі створаныя мясцовыя калябаранцкія арганізацыі:

11 верасьня 1941 году Начальнік Усходняга краю Г. Лёзэ загадаў мець цьвердыя цэны на тавары, якія трэба было абнародываць у друку (г. зв. гранічныя цэны). У генеральным камісарыяце Беларусь быў створаны Аддзел установы цэнаў і нагляду за німі і былі вызначаныя кары за парушэньне права аб цэнах[2]:

  • навязка (выплата грошай)[a]
  • затвор
  • закрыцьцё прадпрыемства
  • сьмяротнае пакараньне

На землях рэйхкамісарыяту Украіна было тое ж самае. Былі ўведзеныя адзіныя гранічныя цэны. За іх парушэньне было прадугледжанае пакараньне аж да забіцьця парушальніка.

29 лістапада 1941 году начальнік рэйхскамісарыяту «Усходні край» Г. Лёзэ падпісаў пастанову аб грошах, дзе патрабаваў ад насельнікаў краю здаць ведамасьць з указаньнем колькасьці замежных грошаў, золата, замежных каштоўных папераў. Іх хацелі новыя ўлады прыбраць да сябе[3].

  1. ^ Выплата грошай ва ўмовах вайны не зразумелая кара, бо ў людзей было мала грошай і не было заробкаў. Навязку рэдка б хто мог заплаціць.
  1. ^ http://www.apn.ru/publications/article1324.htm
  2. ^ // Голас вёскі : Газэта. — 1942. — № 15 траўня 1942.
  3. ^ Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url / спасылка і загаловак / title павінны прысутнічаць — Шукай старонку 48.