Аршанскі маладняк
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
«Аршанскі маладняк» | |
Тэматыка | літаратурна-мастацкі |
---|---|
Краіна | БССР |
Адрас | Ворша |
Заснавальнік | «Маладняк» |
Дата заснаваньня | 1925 |
Мова | беларуская |
«Аршанскі маладняк» — літаратурна-мастацкі часопіс, які ў 1925—1928 гадах выдавала аршанская філія «Маладняку».
Выйшла 7 нумароў. Зьмяшчаў вершы, лірычныя абразкі і апавяданьні А. Вечара, М. Ганчарыка (вершы падпісваў псэўданімам Я. Сявец), Ю. Гаўрука, В. Каваля, Т. Кляшторнага, М. Нікановіча, В. Сташэўскага, У. Прыбыткоўскага і іншых маладых пісьменьнікаў, хроніку літаратурнага жыцьця Аршанскай акругі і маладнякоўскіх арганізацыяў рэспублікі.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- «Аршанскі маладняк» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1996. — 552 с.: іл. ISBN 985-11-0036-6