Шлях моладзі (1929)
Шлях Моладзі | |
Тэматыка | маладзёвы грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс |
---|---|
Краіна | ![]() |
Галоўны рэдактар | ![]() |
Дата заснаваньня | 1929 |
Мова | Беларуская |
«Шлях Моладзі» (1929 — верасень 1939) — моладзевы грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс нацыянал-дэмакратычнага кірунку ў Заходняй Беларусі.
Выдаваўся ў Вільні на беларускай мове (лацінкай і кірыліцай).
Друкаваўся ў Беларускай Друкарні імя Франьцішка Скарыны, выдавецтве «Белпрэс».
Рэдактары ў розныя гады: Мар’ян Пецюкевіч, Язэп Найдзюк, Янка Шутовіч. Выдавец Янка Багдановіч.
У склад рэдкалегіі ўваходзілі Ізабэля Тумаш, Альфонс Шутовіч, Язэп Малецкі, Уладыслаў Тарасевіч.
Мэта — «змаганьне за незалежнасьць Беларусі і за паляпшэньне народнай долі шляхам абуджэньня моладзі да народнай сьвядомасьці, пашырэньня асьветы і культуры на вёсцы».
З 1938 выдаваўся штомесцны дадатак «Шлях беларускага студэнта».
Знаходзіўся пад уплывам Беларускай Хрысьціянскай дэмакратыі.
Наклад асобных нумароў канфіскоўваўся польскімі ўладамі 14 разоў. Некалькі разоў рэдакцыя прыцягвалася да суду.
На старонках часопісу пабачыла сьвет шмат твораў заходнебеларускіх пісьменьнікў і дзеячоў, т.я. Натальля Арсеньнева, Янка Брыль, Анатоль Бярозка, Зоська Верас, Янка Журба, Хведар Ільяшэвіч, Міхась Машара, Максім Танк, Валянцін Таўлай, Алесь Салавей, Сяргей Хмара.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- «Шлях Моладзі» (1929—1939) // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (па-летувіску: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius)
- З чаго сьмяяліся беларусы ў 1937 годзе // Наша ніва
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Аляксандр Вабішэвіч. Шлях Моладзі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. ISBN 985-11-0276-8.