На варце

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
На варце
Тып газэта
Выдавец Пасольскі клуб Беларускай сялянска-работніцкай грамады[d]
Заснаваная 1930
Закрытая красавік 1930
Палітыка Беларускі пасольскі клюб
Мова беларуская
Штаб-кватэра Варшава

«На ва́рце»заходнебеларуская штотыднёвая грамадзка-палітычная і літаратурная газэта. Выдавалася ў 1930 годзе ў Варшаве на беларускай мове. Выдавец — Сялянска-Работніцкі Пасольскі Клюб.

У першым нумары былі празрыста акрэсьлены мэты выданьня: «Вырашана было выдаваць гэтую газэту, каб праз яе мацней зьвязацца з мільёнамі працоўных Заходняй Беларусь». Газэта распавядала пра рабочых Заходняй і Ўсходняй Беларусі, часам параўноўваючы іх. На старонках выданьня можна сустрэць шматлікую крытыку польскага ўраду ў дачыненьні да Заходняй Беларусі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Коваль, В. Беларуская дыяспара і эмігранцкая перыёдыка ў 1920-ыя—39 гг. // Гісторыя, якой няма ў падручніках [Тэкст] : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, Мінск, 27 красавіка 2002 г. / Грамадскае аб’яднанне «Беларуская жаночая ліга» ; пад рэд. Н. Стужынскай. — Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2002. — 183 с. — ISBN 985-471-043-2 — С. 118—126.