Перайсьці да зьместу

Незалежная Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Незалежная Беларусь
Тып тры разы ў тыдзень
Галоўны рэдактар Аляксандар Карабач, Кастусь Мядзёлка
Рэдактар Аляксандар Карабач і Паўліна Мядзёлка
Заснаваная 3 верасьня 1919
Закрытая 10 лістапада 1919
Палітыка Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні
Мова беларуская
Штаб-кватэра Вільня, Вострабрамская вул. 9

«Незалежная Беларусь» — грамадзка-палітычная і літаратурная газэта, якая выходзіла з 3 верасьня 1919 году[1] ў Вільні пад рэдакцыяй спачатку Аляксандра Карабача, а пасьля Кастуся Мядзёлкі. Публікавала весткі з фронту, змагалася за беларускую адукацыю, інфармавала пра дзейнасьць беларускіх арганізацыяў у Адэсе, працу створанай вясной 1919 году ў Горадні Грамады беларускай моладзі, паведамляла пра стварэньне Беларускай вайсковай камісіі на чале з Паўлам Алексюком, фармаваньне ў Слоніме аддзелаў беларускага войска пад камандаваньнем палкоўніка Гасана Канапацкага. Зьмяшчала на сваіх старонках мэмарыял Беларускай цэнтральнай рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны, адозвы і рэзалюцыі Беларускай вайсковай камісіі, інфармацыю пра спыненьне дзейнасьці Беларускай гімназіі ў Будславе, жыцьцё беларусаў у Латвіі. Друкавала некаторыя літаратурныя творы Селяніна і Зьмітрака Бядулі, карэспандэнцыю пра дзейнасьць беларускага тэатру ў Горадні.

  1. ^ Новая часопісь. / Францішак Аляхновіч // Беларускае жыцьцё  : часопіс. — Вільня: 7 верасьня 1919. — № 12. — С. 5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]