Перайсьці да зьместу

Грамадзкі Голас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грама́дзкі Го́лас
Тып тры разы ў тыдзень
Выдавец Беларускае Грамадзянскае Сабраньне
Галоўны рэдактар Язэп Салавей
Рэдактар Язэп Салавей
Заснаваная 22 чэрвеня 1924
Палітыка Беларуская часовая рада
Мова беларуская
Штаб-кватэра Вільня, Людвісарская вул. 4

Грама́дзкі Го́лас — газэта Беларускае часовае рады, якая гуртавала прадстаўнікоў гэтак званае «палянафільскае арыентацыі» ў нацыянальным руху Заходняе Беларусі, за часамі міжваеннае Польшчы. Выдавалася з 22 чэрвеня 1924 году да 28 студзеня 1926 году ў Вільні на беларускай мове[1].

Публікавала літаратурныя творы Казімера Сваяка, Францішка Аляхновіча, Макара Краўцова і іншых, пераклады з францускай, гішпанскай, расейскай і польскай літаратураў.

Рэдактарам газэты быў Язэп Салавей. Прычынай перапыненьня выхаду выданьня была раптоўная сьмерць адказнага рэдактара ў студзені 1926 году. Ад гэтага часу замест «Грамадзкага Голасу» выдавалася газэта «Беларускае слова».

  1. ^ А. С. Ліс. «Грамадскі голас» // БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 398

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]