Гаспадар (1943)
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Гаспадар.
«Гаспадар» — беларускі народны каляндар, які выдаваўся ў 1943—1944 у Кёнігсбэргу на беларускай мове Ўсходнепрускім галіновым філіялам Імпэрскага земляробчага выдавецтва па замове акупацыйных улад генэральнай акругі Беласток і Беларускага аб’яднаньня ў Беластоку.
Адказны рэдактар М. Альтгаер. Аўтарамі большасьці публікацыяў зьяўляліся прадстаўнікі нямецкай адміністрацыі.
Друкаваў матэрыялы пра сыстэму адміністрацыйнага і гаспадарчага кіраваньня ў Беластоцкай акрузе, дзейнасьць Беларускага аб’яднаньня, барацьбу з партызанамі, рэклямаваў прадукцыю германскіх прадпрыемстваў. На старонках часопісу зьмяшчаліся сельска-гаспадарчыя парады, беларускі фальклёр, вершы Натальлі Арсеньневай, Максіма Багдановіча, Канстанцыі Буйло і інш, выйшла два нумары.