Весткі з СССР (1933)
Весткі з СССР | |
Тып | раз на два месяцы |
---|---|
Заснаваная | студзень 1933 |
Закрытая | студзень 1936 |
Палітыка | Камуністычная партыя Заходняй Беларусі |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | Менск |
«Весткі з СССР» — газэта, орган ЦК КПЗБ.
Выдавалася ў студзені 1933 — студзені 1936 году ў Менску на беларускай мове раз на 2 месяцы. Першы нумар выйшаў у Заходняй Беларусі.
Ставіла сабе галоўнай мэтай прапаганду «ўсіх старонак жыцьця людзей у СССР і БССР». Большасьць матэрыялаў газэты прысьвечаны калектывізацыі, жыцьцю калгасьнікаў і рабочых саўгасаў. Пісала пра будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў, культурных устаноў, дзейнасьць вышэйшай і сярэдняй школы, культурна-асьветніцкіх устаноў у БССР. Крытыкавала заходнебеларускія пэрыядычныя выданьні, якія, на думку рэдакцыі, неаб’ектыўна асьвятлялі падзеі ў Савецкай Беларусі. На старонках газэты апублікаваны артыкулы, якія грамілі дзеячаў беларускай навукі і культуры, т. зв. «нацдэмаў» (арт. «Вораг выкрыт і разгромлены», 1934, № 7, і інш.). Перадрукоўвала матэрыялы з пэрыядычных выданьняў БССР і СССР. Выйшла 17 нумароў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зялінскі, П.І. «Весткі з СССР» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0 С. 251