Бюлетэнь ЦК КПЗБ (1927)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бюлетэнь ЦК КПЗБ
Тып газэта
Краіна
Рэдактар Анатоль Альшэўскі і Леапольд Родзевіч
Заснаваная 20 студзеня 1927
Закрытая 1936
Палітыка КПЗБ
Мова беларуская, расейская, ідыш і польская
Штаб-кватэра Вільня

«Бюлетэнь ЦК КПЗБ» — нелегальная камуністычная газэта, орган ЦК Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі для ўнутрыпартыйнай інфармацыі. Выдавалася з 20 студзеня 1927 да 1936 году ў Вільні на беларускай, расейскай, ідыш і польскай мовах звычайна 1 раз у месяц. Наклад да 5 тыс. асобнікаў.

Друкавала найбольш важныя пастановы ЦК КПЗБ, інструктыўныя матэрыялы па пытаньнях агітацыі, прапаганды і партыйнага будаўніцтва, тэзісы для дакладаў на сходах партыйных ячэек, асьвятляла дзейнасьць ЦК, яго аддзелаў і мясцовых партыйных арганізацыяў. Рэдагавалі газэту члены Бюро ЦК КПЗБ Анатоль Альшэўскі, Леапольд Родзевіч і інш.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]