Падняты сьцяг (аднадзёнка)
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Падняты сьцяг | |
Тып | газэта-аднадзёнка |
---|---|
Галоўны рэдактар | Лявон Рыдлеўскі |
Рэдактар | Лявон Рыдлеўскі |
Заснаваная | 16 жніўня 1923 |
Палітыка | Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | Вільня |
«Падняты сьцяг» — грамадзка-палітычная газэта-аднадзёнка Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі, якая выйшла 16 жніўня 1923 году ў Вільні пад рэдакцыяй Лявона Рыдлеўскага. Інфармавала пра разьвіцьцё беларускага тэатру, функцыянаваньне Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча ў Вільні, закрыцьцё польскімі ўладамі наступных беларускіх выданьняў: «Наша будучыня», «Новае жыцьцё», «Саха», «Наша Жыцьцё» і «Наш Сьцяг», а таксама пра канфіскацыю 15 нумароў пэрыядычных выданьняў.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- «Падняты сьцяг» (16 жніўня 1923) // Бібліятэка Акадэміі навук Летувы імя Ўрублеўскіх (па-летувіску: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius)