Nad Świsłoczą

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Nad Świsłoczą
Галоўны рэдактар Уладзімеж Двожачак
Заснаваная чэрвень 1912
Мова польская
Штаб-кватэра Менск, Расейская імпэрыя

«Nad Świsłoczą» (бел. Над Сьвіслаччу) – польскі інфармацыйны, публіцыстычны і літарацкі часопіс, выдаваны ў 1912—1914 гады ў Менску, спачатку ў форме аднадзёнкі, а пазьней тыднёвіка; скупляла ўвагу на лякальнай тэматыцы і падтрымцы польскай культуры на Меншчыне; агулам зьявілася 8 аднадзёнак і 6 нумароў тыднёвіка, зь якіх апошні быў цалкам сканфіскаваны расейскімі ўладамі.

Абставіны заснаваньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 1905 году на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, уключанай у склад Расейскай імпэрыі, выданьне польскамоўнай прэсы было забароненае расейскай уладай. Як вынік рэвалюцыі 1905 году адбылася лібэралізацыя права ў гэтай галіне. Царскі загад 24 лістапада 1905 году зьліквідаваў між іншага прэвэнтыўную цэнзуру прэсы, якая выдавалася ў гарадах, а таксама зьлегалізаваў выданьне яе на нацыянальных мовах, у тым ліку польскай. Палякі, якія жылі на гэтых землях, выкарыстоўвалі гэтую магчымасьць перш за ўсё ў Вільні. У Менску выданьне польскамоўнай прэсы сустракалася з цяжкасьцямі і развівалася павольна. Прычынай зьяўлялася малая цікавасьць падобнымі ініцыятывамі з боку мясцовых палякаў. Яны аргумэнтавалі, што іх патрэбы выконвае прэса, выдаваная ў Вільні[1]. У гэтых умовах польскамоўныя выданьні ў Менску абмяжоўваліся перш за ўсё календарамі і аднадзёнкамі. Гэтыя другія вядаліся як правіла ў пэрыяд павялічанай актыўнасьці польскай супольнасьці ў гэтым горадзе, напрыклад, у час зьездаў Менскага аграрнага таварыства[2].

Аднадзёнка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адная з аднадзёнак, якія выдаваліся, называлася «Nad Świsłoczą». Яе галоўным рэдактарам быў Уладзімеж Двожачак[2], польскі дзеяч, народжаны ў Царстве Польскім, які жыў у Менску з красавіка 1905 году. Ён быў прыхільнікам польскай нацыяналістычнай Нацыянальнай дэмакратыі («Эндэцыі») і быў непапулярны сярод элітаў Менску[3]. Выдаючы аднадзёнку, ён кіраваўся мэтай узбудзіць сярод менскай польскай супольнасьці сьвядомасьць неабходнасьці стварэньня мясцовай польскамоўнай прэсы. Змагаўся таксама з распаўсюджаным правілам пазьбягаць лякальнай тэматыкі. «Nad Świsłoczą» мела інфармацыйную і публіцыстычную функцыю. Дамінавалі ў ім артыкулу наконт дзейнасьці польскіх арганізацыяў Менску і навакольля, як правіла ў крытычным тоне. Заклікала таксама паміж іншым да захоўваньня польскай ідэнтычнасьці, напрыклад, у нумары за кастрычнік 1913 г. у артыкуле Swój, Swój do swego! заахвочалі рабіць пакупкі ў польскіх крамах, а ў нумары за травень 1914 году ў артыкуле «Sprawy wyznaniowe» пісалі пра цяжкасьці, якія стваралі расейскія ўлады людзям, якія хацелі памяніць веравызнаньне[2]. У 1914 годзе ў часопісе «Nad Świsłoczą» раздрукавалі каляндар, у якім знаходзілася інфармацыя наконт жыцьця Менскай губэрні[4]. Агулам ад чэрвеня 1912 да траўня 1914 году выйшла 8 нумароў гэтай аднадзёнкі[2].

Тыднёвік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

12 (25) кастрычніка 1914 году «Nad Świsłoczą» ператварылася ў тыднёвік. Разам з гэтым атрымала падтытул: Tygodnik. Organ polityczny, społeczny i literacki poświęcony sprawom Ziemi Mińskiej i Mohylewskiej (бел. Тыднёвік. Палітычны, грамадзкі і літэрацкі арган прысвечаны справам Менскай і Магілоўскай зямлі). Яго галоўным рэдактарам застаўся Уладзімеж Двожачак. Часопіс меў лякальны і правінцыйны характар, а скіраваны быў да палякаў, якія жылі на Меншчыне і Магілёўшчыне. Рэдакцыя дэкляравала прэзэнтацыю каталіцкай, польскай і бязпартыйнай праграмы. Разам з гэтым падкрэсьлівала неабходнасьць нацыянальнага салідарызму, таму ў часопісе мелі паказвацца толькі артыкулы, якія мелі на мэце карысьць польскай справы, адкідвала за тое зьмест антыпольскага характару і такія, якія ўзбуджалі бязпадарак у разумах грамадзтва. Адной з такіх тэмаў палічыла пытаньне беларускага нацыянальнага адрадженьня. У рэдакцыйным артыкуле ў першым нумэре напісалі, што беларускае пытанне падымаецца штучна, гэта толькі нацыянальная фікцыя[2].

У тыднёвіку зьяўляліся артыкулы, якія камэнтавалі дзейнасьць польскіх арганізацыяў у Менску, такіх, як Польскае Гімназстычнае Таварыства «Сокал» або Польскае таварыства «Асьвета». Пісалі таксама пра таварыскае жыцьцё польскай супольнасьці, прэзэнтавалі статыстыкі наконт удзелу палякаў ў аграрнай і прамысловай прадукцыі краю[2]. Публікавалі таксама літэрацкую творчасьць менскіх палякаў, галоўна С. Вяжбіцкага[5].

Часопіс, які адкрыта дэкляраваў барацьбу за польскія інтарэсы на былых тэрыторыях Рэчы Паспалітай, сустракалася з нэгатыўным стаўленьнем з боку расейскай улады. 15 кастрычніка 1914 году цэнзар Дашкевіч у сваім рапарце палічыў, што артыкулы Białorusini, Z sądów і Pomoc dla Królestwa, якія былі раздрукаваныя ў 5. номере тыднёвіка, былі напісаныя ў шовіністычным польскім стылі. На аснове таго 20 кастрычніка часопіс «Nad Świsłoczą» быў зачынены, а ўвес тыраж 6. номеру быў сканфіскаваны[5].

Пасьля ліквідацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля закрыцьця тыднёвіка «Nad Świsłoczą» Уладзімеж Двожачак не адмовіўся ад дзейнасьці ў галіне польскай прэсы ў Менску. Ужо з пачатку студзеня 1915 году яго жонка Марыя склала просьбу на дазвол выдаваць новы тыднёвік пад тытулам «Погонь» (бел. Пагоня). Першы нумар часопісу выйшаў 7 сакавіка 1915 году[5].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Życie społeczno-kulturalne. Prasa. W: Między nadzieją… s. 49.
  2. ^ а б в г д е Życie społeczno-kulturalne. Prasa. W: Między nadzieją… s. 54.
  3. ^ Życie społeczno-kulturalne. Prasa. W: Między nadzieją… s. 52.
  4. ^ Życie społeczno-kulturalne. Prasa. W: Między nadzieją… s. 53.
  5. ^ а б в Życie społeczno-kulturalne. Prasa. W: Między nadzieją… s. 55.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905–1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 211. ISBN 978-83-227-2629-7.