Orka (1926)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Orka (па-беларуску: Ворыва) — газэта, якая выдавалася з 28 сакавіка 1926 да 22 чэрвеня 1937 ў Менску на польскай мове.

Газэта зьяўлялася органам ЦК КП(б)Б. Выходзіла 1-3 разы на тыдзень. Прызначалася ў асноўным для сялянаў-палякаў (у 1926-29 афіцыйна лічылася сялянскім штотыднёвікам). Асьвятляла пытаньні калектывізацыі, індустрыялізацыі, культурнага будаўніцтва. Дапамагала праводзіць выбары ў польскія нацыянальныя сельсаветы, зьмяшчала матэрыялы пра жыцьцё побыт і звычаі польскага насельніцтва Беларусі.

У газэеце працавалі Я. Кірштэйн, С. Гельтман, Ю. Мірэцкі і інш.

Газэта закрытая ў сувязі з пачаткам палітычна-прапагандысцкай кампаніі супраць польскіх кіруючых кадраў у БССР.

Выйшла 1038 нумароў.

Вядомыя супрацоўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]