Наша ніва (1920)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Наша ніва
Тып газэта
Галоўны рэдактар Уладзіслаў Знамяроўскі
Заснаваная 28 кастрычніка 1920 (103 гады таму)
Закрытая 20 сьнежня 1920 (103 гады таму)
Палітыка патрыятычная
Мова беларуская
Штаб-кватэра Вільня

«На́ша ні́ва» — штотыднёвая грамадзка-палітычная і літаратурная газэта дэмакратычнага кірунку, якая выдавалася ад 28 кастрычніка да 20 сьнежня 1920 року ў Вільні на беларускай мове. Рэдактар — У. Знамяроўскі (з 3-га нумару). Выйшлі 9 нумароў.

Газэта асьвятляла падзеі, зьвязаныя з акупацыяй Беларусі польскімі войскамі і падрыхтоўкай ейнага падзелу між суседнімі дзяржавамі. Шмат увагі зьвяртала на палітычную будучыню Беларусі, на неад’емнасьць права беларусаў на ўласную сувэрэнную дзяржаву. Пісала пра стварэньне Сярэдняе Літвы. Нэгатыўна ацэньвала дзеяньні Булак-Балаховіча.

Аўтары: М. Гарэцкі, К. Сваяк, Н. Арсеньнева, І. Гумянок, С. Чараўнік, У. Знамяроўскі, Ярашэўскі, І. Мялешка.

Забароненая польскай вайсковай цэнзурай.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]