Голас вёскі (1941)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Голас вёскі
Тып грамадзка-палітычная
Галоўны рэдактар М. Караленка, Я.Кіпель, А. Сянкевіч
Заснаваная 1 кастрычніка 1941 (77 гадоў таму)
Зачыненая 16 чэрвеня 1944 (74 гады таму)
Мова Беларуская
Штаб-кватэра Менск
Рэдакцыя «Беларускай газэты» і «Голасу вёскі».
Сядзяць (зьлева направа): Уладзіслаў Казлоўскі, Натальля Арсеньнева, Аляксей Сянкевіч.
Стаяць (зьлева направа): Уладзімір Кушаль, Антон Адамовіч, Караленка. Менск, сьнежань 1942 г.

«Голас вёскі» — газэта, якая выдавалася з 1 кастрычніка 1941 да 16 чэрвеня 1944 году ў Менску на беларускай мове пад кантролем нямецкіх акупацыйных улад у пэрыяд Другой сусьветнай вайны.

Галоўныя рэдактар: М. Караленка, Яўхім Кіпель, Аляксей Сянкевіч.

Распаўсюджвалася пераважна ў сельскіх раёнах Генэральнай акругі Беларусь. Пісала пра падзеі на франтах 2-й сусьветнай вайны, друкавала распараджэньні акупацыйных улад, прамовы А. Гітлера, А. Розэнберга, В. Кубэ, Крытыкавала калгасную сыстэму, усхваляла «новы аграрны парадак», аналізавала гаспадарчыя магчымасьці беларускіх зямель, сялянскае жыцьцё ў замежных краінах.

Парады земляробам і сельскім жыхарам друкаваліся ў рубрыках «У дапамогу сельскаму гаспадару», «Куток вясковай жанчыны», «Парады гаспадыні», «Вэтэрынарныя парады» і інш. Шмат увагі аддавала гісторыі і культуры Беларусі (праца «Беларусь учора і сеньня» і артыкул «Каляды на Беларусі» Я.Найдзюка, артыкул «Магілёў і яго барацьба за свае правы» З.Байдацкага, «Як верылі нашы продкі» М.Шчаглова, «Народнае выяўленчае мастацтва» У. Глыбіннага), пісала пра сталінскія рэпрэсіі ў 1930-я гады (урыўкі з кнігі «Валадары ГПУ» К.Альбрэхта, артыкул «Апошні разгром беларускай інтэлігенцыі» У.Клішэвіча і інш.). У газэце апублікаваны раман «Наўсуперак лесу» М.Дуброўскага (Р.Мурашкі). Выйшла 130 нумароў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]