На варце Кастрычніка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
На варце Кастрычніка
Заснаваная 12 лістапада 1931
Палітыка Палітаддзел упраўленьня працоўна-сялянскай міліцыі НКУС БССР.
Мова беларуская, расейская
Штаб-кватэра Менск

«На варце Кастрычніка» (На варце Окцябра, На страже Октября)— газэта савецкай міліцыі ў БССР. Выдавец — Палітаддзел упраўленьня працоўна-сялянскай міліцыі НКУС БССР.

Першы нумар выйшаў 12 лістапада 1931 году і быў прымеркаваны да 14 гадавіны стварэньня савецкай міліцыі. Да 1941 году друкавала матэрыялы як на беларускай так і расейскай мовах.[1].

Рэдактарамі выданьня ў 1930-я гады былі Гольдбэрг, Нікіцін, Жыркоў і іншыя.

Зь ліпеня 1945 году газэта адноўлена пад назвай «На варце Окцябра». Да 1961 году яе рэдактам была Ганна Шмітава. Газэты хутка стала выходзіць па расейску зьмяніўшы назву на «На страже Октября».

Згодна пастанове ЦК КПСС ад 29.01.1970 году ў СССР засталося толькі дзьве газэты МУС — «Радяньский милиционер» (УССР) і «На посту» (Масква). «На страже Октября» аднавіла выхад з 1 студзеня 1978 году[2].

Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі, газэта зьмяніла назву на «На страже».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]