Грамадзянін (1919)
Выгляд
| Грамадзянін | |
| Тып | два разы ў тыдзень |
|---|---|
| Галоўны рэдактар | рэдакцыйны калектыў |
| Заснаваная | 14 студзеня 1919 (107 гадоў таму) |
| Закрытая | 25 сакавіка 1919 (107 гадоў таму) |
| Палітыка | Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў |
| Мова | беларуская |
| Штаб-кватэра | Вільня, Віленская вул. 33-2[Крыніца?] |
«Грамадзянін» («Hramadzianin») — газэта левае фракцыі Беларускае партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў[1]. Выдавалася з 14 студзеня да 25 сакавіка 1919 року ў Вільні беларускай мовай. З №5 друкавалася лацінкай.
Выходзіла 2 разы на тыдзень. Выступала ў абарону інтарэсаў сялянаў і рабочых Беларусі і Летувы, за самавызначэньне народаў, агітавала за стварэньне сялянскіх і работніцкіх радаў і іх камітэтаў, рэальнага народаўладзьдзя.
Выйшла 20 нумароў, зь іх 14 і 15 здвоеныя. Закрытая ў сувязі з наступам польскіх легіёнаў і пераездам асноўнага аўтара Т. Грыба ў Горадню.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Выбранае / Тамаш Грыб. — Мн.: Кнігазбор, 2017. — С. 8. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 32). — 200 ас. — ISBN 978-985-7180-28-8
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ліс А. «Грамадзянін» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Грамадзянін» (1919) // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (па-летувіску: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius