Беларускі шлях (1918)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Беларускі шлях (8 сакавіка 191823 жніўня 1918) — штодзённая беларуская газэта нацыянальна-дэмакратычнага кірунку. Выдавалася ў Менску за немцамі таварыствам «Заранка».

Газэта блізка супрацоўнічала з газэтай «Вольная Беларусь». Друкавала матэрыялы ў падтрымку дзейнасці Рады БНР. 29 сакавіка 1918 году надрукавала 3-ю Устаўную грамату Рады БНР. Рэдактар-выдавец першага нумару П. Аляксюк, усіх наступных — Алесь Гарун.