Могилевскія губернскія вѣдомости
Могилевскія губернскія вѣдомости | |
Тып | газэта |
---|---|
Краіна | |
Заснаваная | 1838, 2 ліпеня |
Закрытая | 1917 |
Палітыка | Магілёўскае губернскае праўленне[d] |
Мова | расейская |
Штаб-кватэра | Магілёў |
Могилевскія губернскія вѣдомости у Вікісховішчы |
Могилевскія губернскія вѣдомости — афіцыйная газэта Магілёўскага губэрнскага праўленьня. Выдавалася ў 1838—1918 гадах у Магілёве на рускай мове штотыднёва альбо два разы на тыдзень, мела 2 часткі: афіцыйную й неафіцыйную. Рэдактары: Журдо, Т. Лявонаў, С.І. Сакалоў, Н. Дубенскі і інш., у 1897—1903 гадах рэдагаваў Еўдакім Раманаў. №№: 1838, № 1 (2 ліпеня) — 27 (31 сьнежня); 1839—1841 па 52 нумары ў год; 1842, № 1—53; 1843, № 1—51; 1844, № 1—53; 1845—1848 па 52 нумары ў год; 1849, № 1—53; 1850—1854 па 52 нумары ў год; 1855, № 1—53; 1856—1858 па 52 нумары ў год; 1859, № 1—93; 1860, № 1—100; 1861, № 1—98; 1862, № 1—99; 1863, № 1—95; 1864—1869 па 52 нумары ў год; 1870, № 1—104; 1871, № 1—102; 1872, № 1—103/104; 1873—1875 па 102 нумары ў год; 1876—1879 па 104 нумары ў год; 1880, № 1—105; 1881, № 1—104; 1882, № 1—103; 1883, № 1—105; 1884—1885 па 104 нумары ў год; 1886, № 1—105; 1887, № 1—104; 1888, № 1—105; 1889—1891 па 104 нумары ў год; 1892, № 1—105; 1893, № 1—104; 1894, № 1—105; 1895—1898 па 104 нумары ў год; 1899, № 1—105; 1900—1903 па 104 нумары ў год; 1904, № 1—76; 1905, № 1—52; 1906, № 1—103; 1907—1908 па 104 нумары ў год; 1909—1910 па 103 нумары ў год; 1911, № 1—104; 1912—1914 па 103 нумары ў год; 1915, № 1—82; 1916, № 1—53; 1917, № 1—52; 1918, № 1/2 (13 студзеня).
У 1904—1905 неафіцыйная частка вылучылася ў самастойную газэту «Магілёўскія губэрнскія ведамасьці: Частка неафіцыйная», як самастойная грамадзкая й літаратурная газэта. Рэдактары Н.М. Азёраў, П.А. Валковіч, М. Казлоў і інш. №№: 1904, 1 ліпеня № 50—128; 1905, № 1—155 31 сьнежня.
Дадаткі: «Магілёўскі лісток сельскай гаспадаркі і паляваньня»: орган Магілёўскага таварыства сельскай гаспадаркі. Штодзённая газэта. Рэдактар А. Каралько. — 1901, 31 студзеня — 1905, 31 сьнежня, Магілёў, 1901 — 1905. Назоў: 1901, N 1 (31 студзеня) — 9 (29 верасьня) «Сельскагаспадарчы лісток»; 1903—1907 «Тэлеграмы Расейскага тэлеграфнага агенцтва»[1][2].
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйная частка зьмяшчала ўказы, пастановы і распараджэньні цэнтральнай i мясцовай улад, абʼявы. Неафіцыйная асьвятляла падзеі грамадзкага й культурнага жыцьця ў краіне й за мяжой, у Магілёве й іншых населеных пунктах губэрні, друкавала літаратурныя творы, дасьледаваньні й матэрыялы па гісторыі, краязнаўстве, статыстыцы, адукацыі, этнаграфіі, фальклёры, мовазнаўстве, сацыяльна-эканамічных пытаньнях.
Сярод найбольш цікавых краязнаўчых публікацьій «Статыстычны агляд Магілёўскай губэрні»[3], «Гісторыя Магілёўскага гэрба»[4], «Куцейнскія манастыры»[5][6], «Баркалабаўскі манастыр»[7], «Гістарычны агляд Магілёўскай губэрні С. Сакалова[8], Гістарычныя зьвесткі пра месты й мястэчкі Магілёўскай губэрні[9][10], «Ворша (1250—1683 гг.) Зьмітра Даўгялы[11][12], «Каляды ў Сеньненскім павеце»[13], «Беларускія тэксты вярцепнага дзеяньня» Еўдакіма Раманава[14], «Да пытаньня аб этнаграфічнай мапе беларускага племэні» Яўхіма Карскага[15].
Паказальніки зьместу: 1846, 1848, 1851 (у № 52 кожнага года); 1866 (пры № 7 за 1867); 1900 (пры № 104); 1901 (пры № 1); 1902 (пры № 104). Еўдакіма Раманава «Паказальнік артыкулаў неафіцыйнай часткі Магілёўскіх губэрнскіх ведамасьцяў з 1839 па 1898 год»[16] і Н. А. Озерава[17][18].
Некаторыя публікацыі газэты друкаваліся ў Магілёўскай губэрнскай друкарні асобнымі выданьнямі да асобных нумароў: 1846 – 1874, 1882 – 1907 (выйшла 25 кніг). У 1861 у № 54 у якасьці дадатку замест неафіцыйнай часткі выйшла брашура «Бяседа старога вольніка з новымі пра іхняе дзела» А. Кісяля, упершыню надрукаваная на беларускай мове грамадзянскім шрыфтам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Газэты Беларусі, 1776 — 1975. / Склад.: Л.М.Няхайчык і інш. ; Навук. рэд. В.У.Скалабан. — Бібліяграфічны паказальнік.. — Менск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. — С. 105 (№3 845, 846). — 322 с. — 700 ас. — ISBN 985-6020-28-X
- ^ Газеты дореволюционной России 1703 — 1917. Каталог. / Т.В. Акопян і інш.. — Санкт-Петербург: «Российская национальная библиотека», 2007. — С. 217, 218 (№№ 2701, 2705). — 592 с. — 500 ас. — ISBN 978-5-8192-0343-9
- ^ Статистическое обозреніе Могилевской губерніи. // Могилевскія губернскія вѣдомости : газэта. — 1839. — № № 7, 8, 10—13, 19.
- ^ Л—ва. (т. е. Лебедева) Исторія могилевского герба. // Могилевскія губернскія вѣдомости : газэта. — 1842. — № 17. — С. 109—113.
- ^ Кутейнскій мужескій монастырь. // Могилевскія губернскія вѣдомости : газэта. — 1847. — № 14. — С. 321—324.
- ^ Кутейнскій женскій монастырь. // Могилевскія губернскія вѣдомости : газэта. — 1847. — № 16. — С. 374—375.
- ^ Борколабовскій монастырь. // Могилевскія губернскія вѣдомости : газэта. — 1847. — № 28. — С. 687—690.
- ^ С. Соколовъ. Историческое обозрѣніе могилевской губерніи. // Могилевскія губернскія вѣдомости : газэта. — 1848. — № № 1, 3—7, 9, 11.
- ^ С. Соколовъ. Историкостатистическія свѣдѣнія о городах и мѣстечкахъ могилевской губерніи. // Могилевскія губернскія вѣдомости : газэта. — 1856. — № № 38—43, 45—47.
- ^ Историкостатистическія свѣдѣнія о городах и мѣстечкахъ могилевской губерніи. // Могилевскія губернскія вѣдомости : газэта. — 1858. — № № 1—10, 12.
- ^ Дм. Ив. Довгялло. Могилевская старина. Орша (1250—1683). // Могилевскія губернскія вѣдомости : газэта. — 1898. — № 36. — С. 145, 146.
- ^ Дм. Ив. Довгялло. Могилевская старина. Орша (1250—1683). // Могилевскія губернскія вѣдомости : газэта. — 1898. — № 37. — С. 149, 150.
- ^ К. А. Коляды въ Сѣнненскомъ уѣздѣ. // Могилевскія губернскія вѣдомости : газэта. — 1898. — № 103—104. — С. 451, 452.
- ^ Е. Романовъ Вертепное дѣйство. // Могилевскія губернскія вѣдомости : газэта. — 1898. — № 45. — С. 179, 180.
- ^ Проф. Е. Ѳ. Карскій. Къ вопросу объ этнографической картѣ бѣлорусскага племени. // Могилевскія губернскія вѣдомости : газэта. — 1902. — № № 8, 9.
- ^ Е. Р. Романовъ. Указатель къ неофиціальной части «Могилевских губернских вѣдомостей». Съ 1839 по 1898 годъ. — Могилевъ-Губернскій: Типографія Губернскаго Правленія, 1899. — 30 с.
- ^ Н. А. Озеровъ. «Могилевскіе губернскіе вѣдомости» за 1838—1844 годы. — Могилевъ на Днепре: Типографія Губернскаго Правленія, 1905. — 28 с.
- ^ Указатели содержания русских дореволюционных газет: Библиографический указатель / Составители: С. А. Кузьмин, М. А. Тарасов, Г. Н. Яковлев. — Л.: Библиотека Академии наук СССР, 1986. — С. 80—81. — 128 с. — 1150 ас.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- М. В. Біч. «Могилёвские губернские ведомости». // Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т. / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1973. — Т. 7. Манцякі — Паддубічы. — С. 286. — 608 с.
- І. А. Пушкін. «Могилёвские губернские ведомости». // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2000 Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — С. 510.
- Ігар Пушкін. «Могилёвские губернские ведомости». // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: 1999 Т. 5: М — Пуд. — С. 219.