Март (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Marti
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Мерт, Мардзь
Зьвязаныя імёны Марціла, Мардвін
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Март»

Март (Мерт, Мардзь) — мужчынскае імя. Жаночае імя — Марта.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Марці, Мэрці або Марда (Marti, Merti, Mardo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -мард- (-март-) паходзіць ад лацінскага імя Марцін[2] або хрысьціянскага імя Мардас[a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Мардвін (Мортвін), Мардвін, Мардвіл[5]. Адзначаліся германскія імёны Martilo, Martoin (Merduwinus), Martoaldus[2], Mardolf[1].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Huius tempore Mindowe rex Letwinorum et Marta uxor eius baptismum susceperunt et coronam regni in Lethovia a domino Innocentio papa Ivto (Хроніка Лівоніі Германа Вартбэрга)[6]; Бартошъ Мартовичъ самъ. Братъ его Матеи самъ (1528 год)[7][b].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мерты (Miert) гербу Стралалітоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[11].

Мардзевічы (Mardiewicz) — літоўскі шляхецкі род[12].

Мартышкен (Martischken) — вёска ў Прусіі, якая ўпаміналася ў 1584 годзе[13].

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Мартышкі, на гістарычнай ВіцебшчынеМарцішкі.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Прыклад падобнага спалучэньня асновы -віл- зь іншай, з усяго відаць, таксама вытворнай ад асабістага імя (Станіслаў, Станька) асновай — Станквиль Монвиловичъ з Ковенскага павету (баярын з попісу войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году[3])[4]
  2. ^ Таксама:
    • Мардвіл: усходнюю частку вёскі Купнікаў утварае былы засьценак Мардвілавічы, Jan Mardwiłowicz (1739 год)[8];
    • Мардар: в Берестеиском повете, в Мардаровичох (26 студзеня 1516 году)[9];
    • Мардміль: Мардмільлёвічы — літоўскі шляхецкі род[10]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1099.
  2. ^ а б Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 168.
  3. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 83.
  4. ^ Юркенас, Ю. Основы балтийской и славянской антропонимики. — Вильнюс, 2003. С. 34.
  5. ^ Беларускі архіў. Т. 3. — Менск, 1931. С. 386.
  6. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 38.
  7. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 120.
  8. ^ Беларускі архіў. Т. 3. — Менск, 1931. С. 386.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 216.
  10. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на М, Згуртаваньне беларускай шляхты
  11. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 238.
  12. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 8. — Warszawa, 1937. S. 158.
  13. ^ Палмайтис Л. Предложение по научной русификации исконных наименований перешедшей в состав России северной части бывшей Восточной Пруссии. — Европейский институт рассеянных этнических меньшинств, 2003. С. 31.