Перайсьці да зьместу

Міндоўг (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Mindach
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Minno + Davo
Meyn + Dago
Іншыя формы
Варыянт(ы) Міндаў, Міндог, Міндак, Мэндаг, Мэндах
Зьвязаныя імёны Даўмен
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Міндоўг»

Міндоўг (Міндог, Міндак, Мендак, Мендаг, Мэндаг, Мэндах), Міндаў — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Мэндах або Міндах (Mendoch, Mindach[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Альмін, Асьміна; германскія імёны Miniatus, Almin, Osminna) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[3], minthi 'памяць'[4], а аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) — ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[5][6]. Такім парадкам, імя Міндоўг азначае «здольны мысьленьнем»[7] (тое ж, што і імя Даўмен). Паводле іншага тлумачэньня[8][9], імя Міндоўг азначае «магутны дабрынёй» і складаецца з асноваў магін- (мэйн-) (імёны ліцьвінаў Мэйнар, Мэйнарт; германскія імёны Meinar, Meinart), якая паходзіць ад стараверхненямецкага magan, стараісьляндзкага megin, стараангельскага maegen 'сіла, магутнасьць, улада'[10], і -даг- (-дак-) (імёны ліцьвінаў Дагейка, Дакель, Ядаг; германскія імёны Dagiko, Dacilus, Adago), якая паходзіць ад германскага daga 'палымяны, зіхатлівы, яркі, бліскучы'[11]. Адзначалася германскае імя Megindag[12] (Meindag[1], Meindac)[13], а таксама магчымасьць пераходу Dagh > Daw у германскіх мовах[14][15]. Гоцкае паходжаньне імя Мендаг адзначаў яшчэ прафэсар Дэрпцкага ўнівэрсытэту Канстантын Грэвінк(ru) з спасылкай на нямецкага лінгвіста Леа Маера(de), які зьвязваў яго з германскімі асновамі magin- (або mendi-) і -dag[16].

Прозьвішча Mindach шырока бытавала ў Памор’і[17][18][19][20].

Апроч таго, гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» зьвяртае ўвагу на старажытнае кельцкае імя Mynyddog[21] (пра падабенства вялікай колькасьці кельцкіх і германскіх складаных антрапонімаў пісаў яшчэ нямецкі лінгвіст Ганс Краэ(en)[22]). Тым часам мовазнаўца і гісторык Алесь Жлутка на падставе аналізу структуры наяўных формаў імя ў гістарычных крыніцах прыйшоў да высновы, што ўсе яны ўтварыліся ад асновы Min-, якая бытуе ў многіх старажытных славянскіх імёнах і выводзіцца з праславянскага 'думаць, лічыць, меркаваць'[23] (разнастайнасьць суфіксаў у варыянтах імя адной і той жа асобы — звычайная зьява для славянскай антрапаніміі[24]).

З нагоды летувіска-балтыйскіх этымалёгіяў імя Міндоўг[a] ды іншых імёнаў вялікіх князёў літоўскіх гісторык Уладзімер Арлоў зьвяртае ўвагу на тое, што летувіскіх формаў гэтых імёнаў («Вітаўтас», «Альгірдас» і пад.) немагчыма знайсьці ані ў замежных, ані ва ўласных дакумэнтах Вялікага Княства Літоўскага[29].

Імя Myndowe гістарычна бытавала ў Рызе[30].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Мидогъ… оуби Миндого (умова 1219 году); Myndowe, Dei gracia rex Letthowie (1253 год)[31]; Mindowin, illustrem Luthowie regem[32], Mindowe, illustris rex Luthowie[33] (17 ліпеня 1251 году); Mindowe, rex Lithowie (26 ліпеня 1251 году)[34]; Mindowe, Dei gratia rex Lettowie (ліпень 1253 году)[35]; Myndowe, Dei gracia rex Lettowie (12 сакавіка 1254 году[36], 1257 год[37], чэрвень 1260 году[38]); domino Myndowe, rege Lettowie (6 красавіка 1254 году)[39]; Myndowe, Dei gracia primus rex Lettowie[40], Mindowe, Dei gratia rex Lettowie[41] (кастрычнік 1255 году); Mindowe, Dei gracia rex Littowie (1257 год)[42]; Myndowe, Dei gratia rex Lettowie (7 жніўня 1259 году)[43]; Mindowe, Dei gratia rex Littowie[44], Nos Mindowe, Dei gracia rex Litwinorum[45] (7 жніўня 1261 году)[b]; Mendoch rex Lytwanorum a Litwanis occiditur (запіс пад 1263 годам)[46]; Woysalk filium ipsius Mendog (запіс пад 1264 годам)[47]; Mindota (20 студзеня 1268 году)[48]; Myndowe (Старэйшая рыфмаваная хроніка)[49]; Mindou (30 сакавіка 1298 году)[50]; Mindaw (1310 год)[51]; Mindo (1312 год)[52]; Миндогъ… Миндовгъ (Галіцка-Валынскі летапіс)[53]; Mendoch… Mondog… Mendog (Старэйшая Аліўская хроніка)[54]; у Миндовга князя Литовского (Наўгародзкі першы летапіс[55] і Сафійскі першы летапіс[56]); Воишелкъ Миндовговичь (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[57]; Mendolphi alias Mendog (Ян Длугаш); Mindowh… Mindowk… dobytok Mindogow… koniusy Mindowi (Хроніка Быхаўца)[58]; Станиславъ Миндовичъ (1567 год)[59]; Mendolphus, qui & Mendog… Mendog siue Mindog… Mendocus siue Mindacus (1582 год)[60]; Мендок… Мендог… гетмана Мендагова… Миндова (Хроніка літоўская і жамойцкая)[61][62], Mindacus (Гісторыя Прусіі Яна Леа)[63]; Mindacus primus Rex Lithuaniae (1703 год)[64][c].

Мендаґі-Янутовічы — літоўскі шляхецкі род[67][68].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. У рэчышчы палітыкі летувізацыі зьявіліся тлумачэньні імя Міндоўг (лет. Mindaugas) ад летувіскіх словаў mintis 'думка' і daug 'шмат'. Аднак гэтыя тлумачэньні ня маюць ніякага сэнсу, бо ў балтыйскіх мовах азначэньне заўсёды мусіць стаяць перад азначаным словам. Адпаведна, азначаным словам мае быць «шмат», якое ні пры якіх азначэньнях ня можа быць імем чалавека, таму падобныя імёны для летувісаў — чужыя[25]. Тым часам яшчэ ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя летувісы, з усяго відаць, ня ведалі падобнага значэньня кораню min-: летувіскі аўтар Даніла ў часопісе Міністэрства народнай асьветы (красавік 1850 году) тлумачыў імя Міндоўг як «шмат топча», а імя Гедзімін — як «топча сорам»[26], тым часам летувіскі аўтар Даўгдарыс у газэце «Tygodnik Petersburski» (ад 18 ліпеня 1850 году) выводзіў іменную аснову -мін- ад летувіскага слова mena 'разумець'[27] (усе летувіскія тлумачэньні літоўскіх імёнаў народжаны на Віленшчыне лінгвіст Уладзіслаў Юргевіч вызначыў тады як «кур’ёзныя»[28])
  2. Абодва разглядаюцца дасьледнікамі як фальсыфікат канца XIV ст.
  3. Найранейшая (паводле Казімера Бугі[65]) фіксацыя летувізаванай формы адзначаецца ў 1566 годзе — Jurgis Mindawgis[66]
  1. 1 2 Dräger K. Deutscher Familiennamenatlas. Bd. 6. — Berlin; Boston, 2017. S. 397.
  2. Kleemann S. Die Familiennamen Quedlinburgs und der Umgegend. — Quedlinburg, 1891. S. 66.
  3. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
  5. Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
  6. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  8. Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 173.
  9. Бразгуноў А. Генезіс імёнаў вялікіх князёў літоўскіх // Беларуская анамастыка. Гісторыя і сучаснасць: матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Менск, 20 красавіка 2010 г.) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы; рэдкал.: І. Капылоў і інш.]. — Менск: Права і эканоміка, 2010. С. 209—213.
  10. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 165.
  11. Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 30.
  12. Bass A. Deutsche Vornamen. — Leipzig, 1909. S. 122.
  13. Schlaug W. Die altsächsischen Personennamen vor dem Jahre 1000. — Lund, 1962. S. 132.
  14. Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 17.
  15. Knudsen G. Danmarks gamle personnavne. Bd. 1: Fornavne. — København, 1948. S. 183.
  16. Über heidnische Gräber Russisch Litauens und einiger benachbarter Gegenden, insbesondere Lettlands und Weissrusslands / von C. Grewingk. — Dorpat, 1870. S. 93
  17. MINDACH (Ortsfamilienbuch Glowitz), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  18. MINDACH (Ortsfamilienbuch Arnshagen), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  19. MINDACH (Ortsfamilienbuch östlicher Kreis Greifenberg), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  20. MINDACH (Familiendatenbank Cammin (Kreis), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
  21. Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 174.
  22. Юркенас Ю. Основы балтийской и славянской антропонимики. — Вильнюс, 2003. С. 36.
  23. Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 101.
  24. Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 102.
  25. Ласкоў І. Жамойцкі тупік // Літаратура і мастацтва. 17 верасьня 1993. С. 14—15.
  26. Данилло Н. Значение некоторых имен литовских князей и названий местностей Литвы // Журнал Министерства народного просвещения. Т. 66. — СПб., 1850. С. 149—150.
  27. Tygodnik Petersburski. Nr. 54, 1850. S. 353.
  28. Юргевич В. Опыт объяснения имён литовских князей // Чтения в императорском обществе истории и древностей российских. Кн. 3. — М., 1883. С. 28.
  29. Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 158.
  30. Hildebrand H. Das Rigische Schuldbuch (1286—1352). — St. Petersburg, 1872. S. 85, 111.
  31. Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 23.
  32. Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 55.
  33. Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 57.
  34. Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 58.
  35. Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 24.
  36. Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 27.
  37. Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 32.
  38. Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 38.
  39. Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 46.
  40. Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 29.
  41. Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 30.
  42. Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 34.
  43. Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 35.
  44. Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 41.
  45. Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 43.
  46. Monumenta Poloniae historica. Pomniki dziejowe Polski. T. 2. — Lwów, 1872. S. 807.
  47. Monumenta Poloniae historica. Pomniki dziejowe Polski. T. 2. — Lwów, 1872. S. 808.
  48. Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 85.
  49. Livländische Reimchronik. — Paderborn, 1876. S. 57—59, 63—65, 77, 80, 94—95, 102, 105, 145—146, 148—149, 151, 156, 163.
  50. Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 88.
  51. Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 89.
  52. Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 96—97.
  53. ПСРЛ. Т. 2. — СПб., 1845. С. 183, 187—189, 192, 195, 200—202.
  54. Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 1. — Leipzig, 1861. S. 767.
  55. ПСРЛ. Т. 3. — СПб., 1841. С. 58.
  56. ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 193.
  57. ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 39.
  58. ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 132—133.
  59. Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1025.
  60. Pistorius J. Polonicae historiae corpus, i. e. Polonicarum rerum latini veteres et recentiores scriptores quotquot exstant. — Basle, 1582. P. 114, 383, 550.
  61. ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 17, 26—28, 33.
  62. Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 100.
  63. Leo J. Historia Prussiae. — Brunsgergae, 1725. P. 76, 93, 97.
  64. Panegyrici sacri ven. P. Pauli Segneri. — Dillinga, 1703. P. 193.
  65. Būga K. Apie lietuvių asmens vardus. — Vilnius, 1911. P. 23.
  66. Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 111.
  67. Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Я, Згуртаваньне беларускай шляхты
  68. Літоўская шляхта, Генэалёгія Лычкоўскіх