Перайсьці да зьместу

Лодар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Lodhari
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Lodo + Hari
Іншыя формы
Варыянт(ы) Лотар
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Лодар»

Лодар, Лотар — мужчынскае імя.

Лодар, Лодара або Лотар, пазьней Лёдэр (Hlodar, Lodhari, Lodara[1], Lotar, Loder[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова хлод- (лод-, лот-) (імёны ліцьвінаў Лодальд, Лодвік, Лодвін; германскія імёны Lodoald, Lodwich, Lodwin) паходзіць ад германскага hluþa, hluda 'слаўны'[4], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[5], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[6], германскага heru 'меч'[7].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Luder[8].

У Польшчы ў 1647 годзе і ў XVIII ст. адзначалася прозьвішча Loder[9].

У Латвіі бытуе імя Лотарс (лат. Lotārs), якое лічыцца германскім з паходжаньня[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: в ыменичу его Мойшакгольском… подданных служба, то есть: Ян Амброжеевичъ Лодарович зъ жоною, зъ сынми двема — Мисем а Павломъ, а дочкою Едвигою, пол служ’бы. А Юр’и Матовичъ Лодаровичъ ковал зъ жоною и братя его Станислав, Адам Матовичы и четверты брат их Янъ Матович (15 лістапада 1603 году)[11]; людей служба одна, на которой мешкают Ян Амброжеевич Лодарович з братанками Юр’ем ковалем, Стасем а Адамом Матовичами и з жонами их, а брат их Янъ Лодорович Матович (2 чэрвеня 1605 году)[12]; Jadwiga Łotarewicz (1840 год)[13]; Antonina Łotarowicz (1844 год)[14]; Antonina Łotorewicz (1847 год)[15].

Латарэвічы (Łatarewicz) — прыгонныя зь вёскі Сьціганяў (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[18].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 150.
  2. ↑ Kleemann S. Die Familiennamen Quedlinburgs und der Umgegend. — Quedlinburg, 1891. S. 49.
  3. ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 852—853.
  4. ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 164.
  5. ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
  6. ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
  7. ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  8. ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 165.
  9. ↑ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 2: H—Mą. — Kraków, 2009. S. 361.
  10. ↑ Имя дня Lotārs, BB.LV
  11. ↑ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 9.
  12. ↑ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 35.
  13. ↑ Lida, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  14. ↑ Lida, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  15. ↑ Lida, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  16. ↑ Marilja Lodarewitz, Генеалагічныя базы дадзеных Беларусі
  17. ↑ Именной список №24 убитым, раненым и без вести пропавшим нижним чинам. — СПб., 1914. С. 381.
  18. ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 329.