Вяйсея
| Вяйсея лет. Veisiejai | |||
| Населены пункт | |||
Возера Ганча | |||
| |||
| Краіна | Летува | ||
|---|---|---|---|
| Павет | Аліцкі | ||
| Раён | Лазьдзейскі | ||
| Першыя згадкі | 1501 | ||
| Горад з | 1525 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 119 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 54°06′00″ пн. ш. 23°41′40″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 1217 чал. (2018) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 318 | ||
| Паштовы індэкс | LT-67340 | ||
| Сайт | veisiejai.lt | ||
| Вяйсея на мапе Летувы Вяйсея | |||
Вяйсе́я (лет. Veisiejai) — места ў Летуве, на паўвысьпе возера Ганчы. Цэнтар староства Лазьдзейскага раёну Аліцкага павету. Знаходзіцца за 19 км ад Лазьдзеі.
Вяйсея — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захаваліся сядзібна-паркавы комплекс Агінскіх і касьцёл Сьвятога Юрыя, помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тапонім Вяйсея[1] (Вяйсеі[2], Вяйсей[3]) утварыўся ад назвы возера, якое знаходзіцца за 6 км на паўднёвы захад ад места[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўпамін пра Вяйсею датуецца 1501 годам, калі вялікі князь Аляксандар перадаў яе князям Глінскім. У гэты час Вяйсея ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У XVI ст. вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў вёску князям Алелькавічам.
У 1525 годзе Вяйсея атрымала прывілей на правядзеньне кірмашоў. У 1526 годзе ў мястэчку збудавалі першы касьцёл. У ХVII ст. Вяйсея перайшла ў валоданьне князёў Масальскіх; у касьцельнай крыпце спачыў гетман Міхал Юзэф Масальскі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Вяйсея апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні. На 1827 год тут было 63 будынкі. У 1885—1887 гадох у Вяйсеі працаваў афтальмолягам стваральнік эспэранта Людвік Замэнгоф.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Вяйсею занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Вяйсея апынулася ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году Вяйсея знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 1990-я гады ўлады Летувы залучылі Вяйсею ў афіцыйны этнаграфічны рэгіён Дзукія.
- Места на старых здымках
- Касьцёл на Рынку, 1928 г.
- Палац Агінскіх, 1922 г.
- Касьцёл і палац, 1922 г.
- Дом Замэнгофа, каля 1890 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 737 чал.[5]
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 1673 чал.; 2018 год — 1217 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Сьвятога Юрыя (1817)
- Могілкі юдэйскія
- Сынагога (XIX ст.)
- Сядзібна-паркавы комплекс Агінскіх (XVIII—XIX стагодзьдзі)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Палац Агінскіх (XVIII ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Вяйсеі
- Касьцёл Сьвятога Юрыя
- Касьцёл, званіца
- Бібліятэка і музэй
- Парк
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 87.
- ↑ Насевіч В. Гарадзенскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 505.
- ↑ Вяйсей, Radzima.org
- ↑ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 246.
- ↑ Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 303.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||