Алелькавічы
Алелькавічы лац. Alelkavičy | |
Герб Пагоня Літоўская | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|---|
Першы з роду | Алелька Ўладзімеравіч |
Апошні з роду | Соф’я Слуцкая |
Адгалінаваньне роду | Гедзімінавічы |
Алелькавічы, Алелькі, Слуцкія — княскі род гербу Пагоня, галіна Гедзімінавічаў.
Алелькавічы некалькі разоў прэтэндавалі на сталец Вялікага Княства Літоўскага[1], падтрымлівалі Канстантынопальскую праваслаўную царкву[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нашчадкі Ўладзімера Альгердавіча, князя кіеўскага, які па скасаваньні ў 1390-я гады вялікім князем Вітаўтам многіх удзелаў, атрымаў Слуцкае княства.
Па сьмерці Ўладзімера Альгердавіча Слуцкае княства стала вотчынай нашчадкаў яго старэйшага сына Алелькі Ўладзімеравіча. Алелька, а потым яго сыны разглядаліся як законныя прэтэндэнты на вялікакняскі сталец, вакол іх гуртавалася антыягелонская апазыцыя ў Вялікім Княстве. Алелька, апроч Слуцку, некаторы час валодаў Лагойскам, а ў 1440 годзе атрымаў Кіеўскае княства (вотчыну свайго бацькі), якое перадаў старэйшаму сыну Сямёну Алелькавічу. Сын апошняга Васіль Сямёнавіч ужо не атрымаў Кіеў (яму было нададзенае Пінскае княства).
Міхал Алелькавіч і яго нашчадкі, князі слуцкія, карысталіся статусам удзельных князёў і чальцоў Паноў-Рады да 1569 году. Пазьней, да згасаньня роду ў 1592 годзе, Алелькавічы-Слуцкія былі аднымі з найбагацейшых магнатаў. Неаднаразова рабілі наданьні цэрквам Слуцку й Кіева-Пячэрскай лаўры[1]. Апошняе пакаленьне Алелькавічаў (Ян Сямён, Аляксандар і Юры) прыняла каталіцтва[3].
Згасаньне роду, імаверна, адбылося з прычыны спадчыннай хваробы[4].
Радавод
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Кацярына Алелькавіч (з Тэнчынскіх)
-
Соф’я Радзівіл (з Алелькавічаў)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Пазднякоў В. Алелькавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 218.
- ^ а б в г д Казлоўскі П. Алелькавічы // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 101.
- ^ Насевіч Г. В. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12—18 стагоддзяў. — Мінск, 1993.
- ^ Скеп’ян Н. Злыя прыгоды Алелькавічаў за мяжой // Культура. № 47 (813), 24 лістапада 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2