Будзіла
| Будзіла лац. Budziła | |
| Budilo | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Budo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Будыла, Будэль, Бодзель, Будзіль |
| Вытворныя формы | Буціла, Бадзіла |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Будзіла» | |
Будзіла, Будыла (Будэль, Бодзель, Будзіль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бодзіла, Будзіла або Бодэл, пазьней Будэль (Bodilo, Budilo[a], Būdilo[1], Bodel[2], Budel) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -буд- (-бод-) (імёны ліцьвінаў Будзівід, Будар, Будрых; германскія імёны Bodwidus, Buder, Boderich) паходзіць ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар'[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Bodel[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Budel dem furmane herczog Swittirgail (1402 год)[6]; domino Stanislao Budylowycz (10 красавіка 1486 году)[7]; земли пустовских в Городенском повете на имя Будиловщину (1511 год)[8]; у Демяна Борисовича и у его жоны и у детеи и у дядиное его Ульки Будиловое огородец на Коложи (6 жніўня 1513 году)[9]; бояринъ господарьский Виленского повету Миколай Будиловичъ (каля 1514 году)[10]; земля пустая у Еишишском повете на имя Буделевщина (12 лістапада 1516 году)[11]; у Миколая Будиловича (каля 1516 году)[12]; на Миколаи Будиловичи (4 красавіка 1517 году)[13]; Миколаи Будилович (1528 год)[14]; Миколай Будиловичъ (люты — сакавік 1529 году, 12 лістапада 1533 году[15], 25 лістапада і 20 сьнежня 1533 году[16]); Małgorzata Budziłówna Janowa Jundziłowiczowa (1541 год)[17]; на сыновъ пана Миколая Будила Юрья а Станислава, панове Будиловичи, небожчыца Будиловая, Станьку Будиловичу (28 верасьня 1542 году)[18]; Василю Будиловичу (1542 год)[19]; до боярина повету Виленъского Юря Будила (26 чэрвеня 1546 году)[20]; Юри Миколаевичъ Будило (11 і 27 жніўня 1547 году[21], 2 студзеня[22] і 23 чэрвеня 1554 году[23]); Budzyelo Raczkowycz… Pyothr Budzielo… Sczepan Budzylowicz… Radzko Budzylowycz (1552—1555 гады)[24]; Marczin a Budzilo Thomassewici (1558 год)[25]; Tomasz, Marcin, Stas Budziłowiczy… z dziećmi Szaciła Budziłowicza (1561 год)[26]; Scziepan Budziłowicz (1561—1566 гады)[27]; Bodziel Piotronicz (1563 год)[28]; небощика Юря Будила Стряцкого и Нестанишъского (20 чэрвеня 1563 году)[29]; Миколаи Будило[30], Миколаи Будиловичъ[31] (1565 год); подъданых Юръя Будила (5 студзеня 1566 году)[32]; Миколай Будило (1567 год)[33]; одъ грунту пана Будылова (18 жніўня 1591 году)[34]; Васко Бодело (1649 год)[35]; Budzilowicz (1671—1681 гады)[36]; Bartłomiey Budel (1765 год)[37]; Piotr Budzilewicz (1793 год)[38]; Wawrzyniec Budziel (1812 год)[39].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Станіслаў Будылавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1486 годзе
- Улька Будзілавая — гарадзенская мяшчанка, якая ўпамінаецца ў 1513 годзе
- Мікалай Будзілавіч — рудамінскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году ды іншых запісах Літоўскай мэтрыкі
- Юры Мікалаевіч Будзіла — мерацкі баярын, зямянін Віленскага павету; меў брата Станіслава
- Васіль Будзілавіч — браслаўскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1542 годзе
- Мікалай Станіслававіч Будзіла — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, намесьнік майшагольскі ў 1539—1541 гадох[40]
- Бартламей Будэль — жыхар мястэчка Прывалкаў, які ўпамінаецца ў 1765 годзе
Будзіловічы і Будзялевічы — уніяты Арлянскай парафіі[41].
Будзіловічы (Budziłowicz) гербу Магіла — літоўскі шляхецкі род[42][43].
Будзілы — літоўскі шляхецкі род[44].
Бодзель (Bodziel) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[45].
На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Будзілы, у Менску — гістарычная мясцовасьць Будзілавічы, на гістарычнай Меншчыне — вёска Будзілаўка, на гістарычнай Ашмяншчыне — Будзілкі. Назву Будзілава маюць вёскі на гістарычнай Полаччыне.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Паводле назвы мясцовасьці Budilingen
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Korsmeier C. M. Die Ortsnamen der Stadt Münster und des kreises Warendorf. — Bielefeld, 2011. S. 90.
- ↑ Briggs K. An index to personal names in English place-names. — Nottingham, 2023. P. 64.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 321.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
- ↑ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 966.
- ↑ Pergamentų katalogas. — Vilnius, 1980. P. 50.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 113.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 222.
- ↑ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 103.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 352.
- ↑ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 303.
- ↑ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 473.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 68.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 73—76, 91, 127.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 227 (8) (1533—1535). — Vilnius, 1999. P. 79, 93.
- ↑ Dacewicz L. Antroponimia Białegostoku w XVII—XVIII wieku. — Białystok, 2001. S. 91.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 230 (11) (1542). — Vilnius, 2001. P. 42—44.
- ↑ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага: Кніга 560 (1542 год). — Менск, 2007. С. 49.
- ↑ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 30 (1480—1546 гг.). — Менск, 2008. С. 187.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 234 (19) (1546—1548). — Vilnius, 2009. P. 38—40, 126—129.
- ↑ Pergamentų katalogas. — Vilnius, 1980. P. 211.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 248 (34) (1554—1556). — Vilnius, 2018. P. 29—30.
- ↑ Писцовая книга Пинского и Клецкого княжеств, составленная Пинским старостою Станиславом Хвальчевским в 1552—1555 г. — Вильна, 1884. С. 11, 13, 26, 40.
- ↑ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 550.
- ↑ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 87, 111.
- ↑ Писцовая книга бывшего пинского староства составленная по повелению короля Сигизмунда Августа в 1561—1566 годах пинским и кобринским старостой Лаврином Войной. Ч. 1. — Вильна, 1874. С. 70.
- ↑ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 488.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 249 (35) (1554—1568). — Vilnius, 2018. P. 283.
- ↑ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 187.
- ↑ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 271.
- ↑ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 44 (1559—1566 гг.). — Менск, 2001. С. 113.
- ↑ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 582.
- ↑ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 398.
- ↑ Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 365.
- ↑ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 127.
- ↑ Inwentarze starostw i dzierżaw powiatu grodzieńskiego 1765. — Jamiński Zespół Indeksacyjny, 2018. S. 10.
- ↑ Dereczyn, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Nacza, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2004. S. 66—67.
- ↑ Лаўрэш Л. Прыход у Орлі // Лідскі летапісец. № 4 (80), 2017. С. 22—38.
- ↑ Polska encyklopedja szlachecka. T. 4. — Warszawa, 1936. S. 296, 298.
- ↑ Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 2. — Менск, 2007. С. 668.
- ↑ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Б, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ↑ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society