Нарбут (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Norpod
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Noro + Bodo
Іншыя формы
Варыянт(ы) Нарбуд, Нарбот, Нарыбут
Зьвязаныя імёны Бутнар
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Нарбут»

Нарбут (Нарбот), Нарыбут, Нарбуд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, у імі Нарбут першая аснова адпавядае германскаму імю Noro (імёны Норбэрт, Норман[1]), другой асновай, магчыма, выступае -буд- (-бод-). Засьведчаны ў гістарычных крыніцах германскі адпаведнік гэтага імя — Norpod[2].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае усходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Нарбут складаецца з асноваў -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund), якая паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[3], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[4], і -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut), якая паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[5]. Такім парадкам, імя Нарбут азначае «захаваны корань»[6] (тое ж, што і імя Бутнар).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Nierbota[7]: Nyerbotha (1437 год), Nerbotha (1440 год), Petrus et Nicolaus Nerbothy de Mylczicze (1446 год), Petrus et Nicolaus Nerbothe de Mylczicze (1466 год)[8], per ipsos Petrum et Nicolaum Narboti (1469 год)[9][10].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Нарбудовіч (Narbudowicz)[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Нарбуту ставищо Орле на реце Сесюсе (1440—1492 гады)[12]; Нарибуту (Нарибут[13]; 1440—1492 гады, 7 лістапада 1442 году)[14]; domino Naributh Yatoltowicz (21 кастрычніка 1440 году)[15]; domino Naributh Calatowicz (14 студзеня 1459 году)[16]; Petro alias Dobrogosth Narbutowycz (20 верасьня 1471 году)[17]; herrnn Iaen Naerbotowitz (2 верасьня 1475 году)[18]; Narbud dedi quatuor decim grossos… Narbud (1477 год)[19]; Narbud (1478 год)[19]; Narbuth (31 кастрычніка 1484 году)[20]; Доброгосту Нарибутовичу 14 копъ с корчомъ в Браславли (23 лістапада 1486 году)[21]; Воитеху Нарибутовичу (6 сакавіка 1488 году)[22]; пану Доброгосту Нарибутовичу (17 сакавіка 1488 году)[23]; Narbuth Gynuilovicz (7 студзеня 1491 году)[24]; Nobilis Dobrogost Noributhowicz Lituanus laicus Wilnensis diocesis (7 траўня 1492 году)[25]; by deme marschalcke heren Albrechte Narbotowitz (7 лютага 1509 году)[26]; nos Barbara Bonifacy olim Narbuthowicz relicta una (3 чэрвеня 1511 году)[27]; чоловекъ господарски Нарбут Анъдрушкович (27 траўня 1543 году)[28]; Narborth a Jan Ginthunthowiczy (1558 год)[29]; Нарбутъ Коваль (24 красавіка 1580 году)[30]; служба… Нарбут Воитъкович (XVI ст.)[31]; Narbutowicze (1744 год)[32]; F. Faustus Narbutt lmi An. in 2dum (1754 год)[33]; Kazimierz Dowgiałło Narbutt… Antoni Narbutt (4 кастрычніка 1765 году)[34]; zaścianki… Narbatowszczyzna (1782—1783 гады)[35]; Parafia ikaźnieńska… Narbatowszczyzna, dwa zaścianki[36], Parafia Kowarska… Norbuty, wieś[37] (1784 год).

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарбутовічы — парафіяне касьцёла ў Наваградку на 1850 год[40].

Нарбуты (Narbut) — прыгонныя зь вёскі Мацканаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[41].

Даўгялы-Нарбуты і Нарутовічы-Нарбуты — літоўскія шляхецкія роды[42].

Нарбутовічы (Narbutowicz) гербаў Ружа і Задора — літоўскія шляхецкія роды[43].

У XVI ст. існавала сяло Нарбутавічы (Нарбутовичи) у Жамойцкім старостве[44].

Норбудэн (Norbuden, з гэтай назвы выводзілі асабовае імя Norbud[45]; Narbutten у 1590 годзе) — былая вёска каля Гумбінэну ў Прусіі[46].

На гістарычнай Ашмяншчыне існуюць дзьве вёскі з назвай Нарбуты. На гістарычнай Слонімшчыне існуе вёска Нарбутавічы, на гістарычнай Меншчыне — Нарбутава.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1168—1169.
  2. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 187.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  7. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
  8. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 4. — Wrocław, 1974—1976. S. 53.
  9. ^ Akta grodzkie i ziemskie z czasów Rzeczypospolitej polskiej z Archiwum tak zwanego bernardyńskiego we Lwowie. T. 18. — Lwów, 1903. S. 14.
  10. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 4. — Wrocław, 1974—1976. S. 16.
  11. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 232.
  12. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 21.
  13. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 275.
  14. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. С. 27, 50, 68.
  15. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 190.
  16. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 255.
  17. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 320.
  18. ^ Codex epistolaris saeculi decimi quinti. T. 3. — Kraków, 1894. P. 225.
  19. ^ а б Rachunki królewskie z lat 1471—1472 i 1476—1478. — Warszawa, 1960. S. 198, 209, 234.
  20. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 399.
  21. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 29.
  22. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 75.
  23. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 56.
  24. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 432.
  25. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 215.
  26. ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Abt. 2, Bd. 3. — Riga; Moskau, 1914. S. 384.
  27. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 128.
  28. ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 398.
  29. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 134.
  30. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 204.
  31. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 1.
  32. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  33. ^ Ваврик М., о. Нарис розвитку і стану Василіянського чина XVII—XX ст. — Рим, 1979. С. 99.
  34. ^ Рыбчонак С. Акт кампуту шляхты Наваградскага ваяводства ад 4 кастрычніка 1765 г. // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 103, 114.
  35. ^ Breslaujos dekanato vizitacija 1782—1783 m. Fontes Historiae Lituaniae, vol. VII. — Vilnius, 2008. P. 296.
  36. ^ Jodczyk K. Opisy parafii diecezji wileńskiej z 1784 roku. T. 1: Dekanat Brasław. — Białystok, 2009. S. 86, 95.
  37. ^ Komosa Ł. A. Dekanat wiłkomierski w 1784 r. w świetle opisów parafii. — Białystok, 2013. S. 32, 34.
  38. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 368, 387.
  39. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 444.
  40. ^ Яўген Анішчанка, Новогрудок 1850 список прихожан костела, Архіў гісторыка Анішчанкі, 20 лютага 2016 г.
  41. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 394.
  42. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Н, Згуртаваньне беларускай шляхты
  43. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 9. — Warszawa, 1937. S. 27.
  44. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 199.
  45. ^ Hoppe F. Ortsnamen der Provinz Preussen // Altpreussische Monatsschrift. Bd. 14. — Königsberg, 1877. S. 409.
  46. ^ Палмайтис Л. Предложение по научной русификации исконных наименований перешедшей в состав России северной части бывшей Восточной Пруссии. — Европейский институт рассеянных этнических меньшинств, 2003. С. 44.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]