Гербут
| Ґербут лац. Gierbut / Hierbut | |
| Gerboth Gerbodo | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Gero + Boto Gero + Bodo |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Гірбуд, Гербудзь, Гірбут, Гарбут, Кербут, Кірбут |
| Вытворныя формы | Карыбут |
| Зьвязаныя імёны | Бутгер |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Ґербут» | |
Гербут (Гірбут, Гарбут, Кербут, Кірбут), Гірбуд (Гербудзь) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гербота або Кербота, пазьнейшае Гербат або Гарбут (Gerboto, Kerboto, Gerboth, Garbutt[1]), Гербода (Gerbodo) і Ботгер або Бутгер (Botgerus, Butger[2]) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гервід, Гермонт; германскія імёны Gerolt, Gervida, Geromont) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[4], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[5] або ад асновы -буд- (-бод-)[6].
У Прусіі бытавала імя Гарбот (Гарбут): Garbot (1353 год)[7], Garbute (1398 год)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Garbote (1299 год)[8]; Kirbut (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[9]; которымъ жо людямъ имена суть: <…> Грицъ а Шудилъ Кгербутовичи (28 ліпеня 1530 году)[10]; именемъ матки своее кнегини Анъдреевое Збаражъское, кнегини Ганъны Геръбутовны (28 траўня 1558 году)[11]; Adam Kirbut (21 жніўня 1780 году)[12]; wieś Cynejki… Stanisław Gierbutowicz (1782 год)[13]; Adam Kirbut[14], Adam Girbud[15], Adam Girbut[16], Jan Kirbutt[17] (9 лютага 1791 году); Kazimierz Garbutowicz (1805 год)[18]; Anna Gierbutt (1816 год)[19]; Krystyna Gierbudź (1846 год)[20].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Якуб Кірбутавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1538 годзе[21]
- Іван Кірбут — жыхар маёнтку Цімкавічаў, які ўпамінаецца ў 1670 годзе[22]
- Васіль і Лаўрын Кірбуты — жыхары маёнтку Цімкавічаў, якія ўпамінаецца ў 1691 годзе[23]
- Андрэй, Кандрат, Сямён і Фёдар Кірбуты — жыхары маёнтку Цімкавічаў, якія ўпамінаецца ў 1713 годзе[24]
- Лаўрын Кірбут — войт вёскі Доўгага маёнтку Цімкавічаў, які ўпамінаецца ў 1713 годзе[24]
- Адам Гірбут (Гірбуд) — літоўскі шляхціч з Ковенскага павету Троцкага ваяводзтва
- Гербутовічава — сялянка з ваколіцаў Жосьляў, якая ўпамінаецца ў 1826 годзе[25]
У гістарычных пісьмовых крыніцах беларускага арэалу адзначалася імя Кербут (Керрбут)[26].
Гербуты[27] і Кірбуты[28] (Kirbut) гербу Корвін[29] — літоўскія шляхецкія роды.
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Гірбуты[30].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 203.
- ↑ Arkiv för nordisk filologi. Vol. 94, 1979. S. 157.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 577.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
- 1 2 Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 28.
- ↑ Dukavičienė I. XIII amžiaus prūsų asmenvardžiai prūsų registre // Acta linguistica Lithuanica. T. 72, 2015. P. 236.
- ↑ Būga K. Apie lietuvių asmens vardus. — Vilnius, 1911. P. 26.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 221.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 106.
- ↑ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 325.
- ↑ Vyskupo Ignoto Jokūbo Masalskio Kauno dekanato vizitacija 1782 m. — Vilnius, 2001. P. 260.
- ↑ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 460.
- ↑ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 463.
- ↑ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 466.
- ↑ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 483.
- ↑ Kietowiszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Kielmy, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Lida, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 209.
- ↑ Инвентари магнатских владений Белоруссии XVII―XVIII вв.: Владение Тимковичи. — Минск, 1982. С. 48.
- ↑ Инвентари магнатских владений Белоруссии XVII―XVIII вв.: Владение Тимковичи. — Минск, 1982. С. 80.
- 1 2 Инвентари магнатских владений Белоруссии XVII―XVIII вв.: Владение Тимковичи. — Минск, 1982. С. 119.
- ↑ Тяжбы литовских крестьян и жителей местечек с управителями имений: сборник документов. Ч. 3. — Вильнюс, 1959. С. 67.
- ↑ Гурская Ю. Древние фамилии в онимических системах славянских и балтийских языков // Respectus Philologicus. Т. 21 (26), 2012. P. 145.
- ↑ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Г, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ↑ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на К, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ↑ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 289.
- ↑ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 195.