Будзікід (імя)
Будзікід лац. Budzikid | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Budo + Gido |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Будгед |
Зьвязаныя імёны | Гедбуд |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Будзікід» |
Будзікід, Будгед — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бода або Буда (Bodo, Budo) і Геда або Гіда (Geda, Gido) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -буд- (-бод-) (імёны ліцьвінаў Будзівід, Будар, Будрых; германскія імёны Bodwidus, Buder, Boderich) паходзіць ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар'[3], а аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) — ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[4] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[5]. Такім парадкам, імя Будзікід азначае «пышны пасланьнік»[6] (тое ж, што і імя Гедбуд). Адзначаліся старажытныя германскія імёны Leobgid (Leob-gid), Ruadgid (Ruad-gid), Theotkid (Theot-kid)[7].
У Прусіі бытавала імя Butigede (1409 год)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Боудикидъ и братъ его Боудивидъ (Галіцка-Валынскі летапіс); terram regis Butegeyde (1290 год)[9].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Будзікід (1240-я — каля 1290) — вялікі князь літоўскі
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся засьценак Будгеды ў Гарадзенскім павеце[10].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 328.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 320—321, 563.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 637.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925.S. 22.
- ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 1. — Dorpat, 1853. S. 670.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 49.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)