Дарбут
Дарбут лац. Darbut | |
Darebodus | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Tara + Bodo Tara + Buto |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Дарпот |
Вытворныя формы | Дырбут |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Дарбут» |
Дарбут — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дарыбод, Тарбод або Турбод (Darebodus, Thorbod[1], Turbod[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -тор- (-тар-, -дар-) (імёны ліцьвінаў Тарут, Тарвід, Турвін; германскія імёны Tarut, Torvid, Thurwine) паходзіць ад гоцкага thaur > thoris 'волат, асілак'[3], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[4] або ад асновы -буд- (-бод-)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jan Darbut (10 лютага 1779 году, 25 жніўня 1780 году і 21 жніўня 1786 году)[6]; Zofia Darbut (1748 год)[7]; Franciszek Darbutt (1794 год)[8].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Антон Вінцэнтавіч і Восіп Казімеравіч Дарбуты (Дарбут) — селянін і мешчанін з ваколіцаў Коўны, якія мелі ў валоданьні зямлю на 1882 год[9]
Дарбуты — літоўскі шляхецкі род[10].
Дарпот (Darpot) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[11].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 287.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 550.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 76.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 289, 325, 431.
- ^ Butkiszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Kołtyniany k. Szyłele, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Алфавитный список землевладельцев Ковенской губернии. — Ковна, 1882. С. 104.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Д, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society