Будзівід (імя)
Будзівід лац. Budzivid | |
Bodwid | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Bodo + Wid |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Будвід, Будзьвіт, Будвіць |
Зьвязаныя імёны | Widbod |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Будзівід» |
Будзівід, Будвід (Будзьвіт, Будвіць) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бодвід, Будвід або Будвіт (Bodwidus[1], Boduidh, Boduit, Bodwith) і Відбад (Widbod[2]) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -буд- (-бод-) (імёны ліцьвінаў Будзіла, Будар, Будрых; германскія імёны Budilo, Buder, Boderich) паходзіць ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар', а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[4]. Такім парадкам, імя Будзівід азначае «пасланьнік моцы»[5].
Яшчэ гісторык Юзэф Пузына выводзіў імя Будзівід ад паўночнагерманскага (скандынаўскага) імя Бутвід[6]. Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» адзначае адпаведнік імя Будзівід — князя бодрычаў Будзівоя[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Боудикидъ и братъ его Боудивидъ (Галіцка-Валынскі летапіс); Jacobo Budwidocz (Jacobus Budwidocz; 1 жніўня 1472 году)[8]; Gregorio Budwidowicz (Gregorius Budwidowicz; 8 лютага 1494 году)[9]; Мацко Будвидовичъ (1528 год)[10]; з Будивидишокъ (1567 год)[11]; Parafia poludowicka… Budzwitowszczyzna (1784 год)[12]; Budwiciowa (каля 1785 году)[13].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Будзівід (1240-я — 1295) — вялікі князь літоўскі
- Рыгор Будвідавіч — літоўскі баярын, які ў 1494 годзе засьведчыў наданьне Пятра Міхайлавіча Сьвірскага касьцёлу ў Малым Мядзеле
- Мацька Будвідавіч — вяшванскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Лаўрын Будвід — магілёўскі ўраднік, які ўпамінаецца ў 1664 годзе[14]
Будвіды (Budwid) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[15].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Каталог писателей, сочинениями своими объяснявших гражданскую и церковную российскую историю. — Москва, 1815. С. 20.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1565.
- ^ Sveriges medeltida personnamn. Hft. 3. — Uppsala, 1974. S. 474—476.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16—17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
- ^ Чаропка В. Паходжанне і радавод вялікіх князёў літоўскіх // Беларускі гістарычны часопіс. № 6, 2001. С. 42—53.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 48.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 325.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 472.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 166.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 453.
- ^ Gawrylczyk B. Dekanat połocki w świetle opisów parafii z 1784 r. — Białystok, 2005. S. 80.
- ^ Lebedys J. Lietuvių kalba XVII—XVIII a. viešajame gyvenime. — Vilnius, 1976. P. 84.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 25. — Витебск, 1894. С. 443.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 429.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)