Перайсьці да зьместу

Будзін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Budin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Budo + суфікс з элемэнтам -н- (-n-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Бодзен, Будзень, Бодзень
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Будзін»

Будзін, Будзень (Бодзень, Бодзен) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Бодзін, Бодэн або Будэн, пазьней Будын (Bodin, Boden[1], Budden[2], Budin[3], Buddin[4]) — імя германскага паходжаньня[5][6]. Іменная аснова -буд- (-бод-) (імёны ліцьвінаў Будзівід, Будар, Будрых; германскія імёны Bodwidus, Buder, Boderich) паходзіць ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар'[7].

Імя Будзін гістарычна бытавала ў Польшчы: Budzyn (1494 год)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: князи и бояре смоленьские… Бодня Митьковы дети Офанасова жъ три сыны: Борысъ, Рагаза, Иванъ (каля 1492 году)[9]; в селе Будиничох (27 лістапада 1517 году)[10]; люди тогож двора Остиковцы… Яков Боденич (1 ліпеня 1542 году)[11]; Трахонъ Боденовичъ… Овсей Боденевичъ (3 жніўня 1545 году)[12]; Krzysztof Budzin (1621 год)[13]; w Proszczanowie Jan Hryszko Budni (30 чэрвеня 1652 году)[14]; Budzienicze (1744 год)[15]; Piotr Budzinowicz (1812 год)[16].

Будэновічы (Budenowicz) — літоўскі шляхецкі род[18].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся маёнткі Будзенічы ў Менскім ваяводзтве і Будзінішкі ў Віленскім ваяводзтве[19].

Вёскі з назвай Будзенічы існуюць на гістарычнай Меншчыне, гістарычнай Аршаншчыне і гістарычнай Случчыне. На гістарычнай Полаччыне існуе вёска Бадзінава, у былым Жамойцкім старостве — вёска Будзенішкі.

  1. Briggs K. An index to personal names in English place-names. — Nottingham, 2023. P. 64.
  2. Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 454.
  3. Knorr W. Die Familiennamen des Fürstenthums Lübeck. — Entin, 1876. S. 6.
  4. Debrabandere F. Persoonsnamen in de Kortrijkse baljuwsrekeningen 1385—1400 // Handelingen van de Koninklijke Commissie voor Toponymie en Dialectologie. 72 (1), 2000. P. 235.
  5. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 323, 1140.
  6. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 269.
  7. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  8. Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 7. — Wrocław, 1984. S. 23.
  9. Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 155.
  10. Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 372.
  11. Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 24.
  12. Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 80.
  13. Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 90.
  14. Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 356.
  15. Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  16. Jeziory, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  17. Яўген Анішчанка, Шляхта Новогрудского воеводства. Генеральный попис 1765, Архіў гісторыка Анішчанкі, 18 красавіка 2016 г.
  18. Polska encyklopedja szlachecka. T. 4. — Warszawa, 1936. S. 296.
  19. Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 49.