Перайсьці да зьместу

Гедбуд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Geda + Budo
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гедбод, Гедбут, Кедбут
Зьвязаныя імёны Будзікід
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гедбуд»

Гедбуд (Гедбод, Гедбут, Кедбут) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Геда (Geda) і Бода або Буда (Bodo, Budo) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[3] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[4], а аснова -буд- (-бод-) (імёны ліцьвінаў Будзівід, Будар, Будрых; германскія імёны Bodwidus, Buder, Boderich) — ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар'[5]. Такім парадкам, імя Гедбуд азначае «пышны пасланьнік» (тое ж, што і імя Будзікід)[6].

У Прусіі бытавала імя Gedebuth / Gedebud[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: пустовщину Кгедбудову (13 кастрычніка 1536 году)[8]; Явмин Кедбутович… Адам Кгедбутович (1537 год)[9]; Mikołay Giedbut (7 сьнежня 1611 году)[10]; ziemie Giedbodowo (7 траўня 1613 году)[11]; Jozephus Giedbut (20 кастрычніка 1655 году)[12]; панове Матияшъ Матеевичъ Кгедбудъ (23 чэрвеня 1691 году)[10]; Agata Marianna Giedbutt (1820 год)[13].

  • Эва Дамінікаўна Гедбуд — шляхцянка з ваколіцаў Цельшаў, якая мела ў валоданьні зямлю на 1889 год[14]

Гедбуты (Gedbut) і Гетбуты (Getbut) гербу Даліва — літоўскія шляхецкія роды[15].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася пустаўшчына Гедбудаўская зямля ў Жамойцкім старостве[16].

  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 328.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 320—321, 563.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  7. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925.S. 30.
  8. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 80—81.
  9. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 59, 107.
  10. ^ а б Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 469.
  11. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 90.
  12. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 304, 325.
  13. ^ Ławków, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  14. ^ Алфавитный список землевладельцев Ковенской губернии. — Ковна, 1889. С. 108.
  15. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 133, 137.
  16. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 187.